Кіно1414

Саша Барон Коэн таксама паходзіць з Беларусі

40-гадовы комік растварыўся ў сваіх персанажах, але ў яго таксама ёсць сваё мінулае.

Яму сорак гадоў, у яго жонка і дзве дачкі. Ён багаты, вядомы і таленавіты. Нават геніяльны. У Сашы Барона Коэна ў жыцці толькі адна праблема. Ён часта забывае, як яго завуць. Гэтая амнезія не звязаная з яго складаным прозвішчам.

Сямейная легенда сведчыць, што ягоны дзед збег з Беларусі ў Вялікабрытанію ў 1880-х, ратуючыся ад пагромаў. Асталяваўшыся на новым месцы, Хаім Барон дадаў да свайго прозвішча прыдомак Коэн, каб палепшыць сваё паходжанне.
Коэн, ці больш звыклая беларусам форма Коган, азначала прыналежнасць да роду святароў з Іерусалімскага храма.

Саша Барон Коэн зліўся са сваімі прыдуманымі для тэлебачання, а затым адаптаванымі для кіно вобразамі. Учора рэпер Алі Джы, потым Барат, казахскі рэпарцёр, антысеміт і гамафоб, потым Бруна, аўстрыйскі гей, вядоўца праграмы модаў, а цяпер — генерал-адмірал Хафіз Аладын, дэспатычны лідар Рэспублікі Вадзія ў «Дыктатары».

Актор заўсёды гаворыць з журналістамі ад імя гэтых персанажаў. Ён застаецца імі, нават калі камера перастае працаваць.
Першапачаткова гэтая гульня выглядала як рэкламная. Нават цяпер цяжка паверыць, што Хафіз Аладын, які адказвае на мэйлы, які адзін дзень згаджаецца на інтэрв’ю, а на наступны адмаўляецца, — усяго толькі выдумка.

За ўсімі персанажамі часта губляецца сам Саша Барон Коэн. Як сам актор прызнаўся аднойчы ў інтэрв’ю Говарду Стэрну, «я раствараюся ў сваіх персанажах, я забыўся на сваё я. Хто я?»

Пасля поспеху «Барата» на Коэна абрынуліся многія габрэйскія арганізацыі, разгневаныя персанажам-антысемітам. Яго бацька страціў магчымасць спакойна маліцца ў сваёй сінагозе
пасля нападу некалькіх шчырых вернікаў. За Бруна Коэна палівалі брудам геі. За «Дыктатара» Коэна не любяць арабы, нягледзячы на тое, што партрэт лідара, натхнёны Садамам Хусэйнам і Кадафі, занадта карыкатурны нават у іх вачах.

40-гадовы комік растварыўся ў сваіх персанажах, але ў яго таксама ёсць сваё мінулае. Яго бацька — бухгалтар. Яго маці і бабуля — выкладчыцы аэробікі. Бабуля, якой цяпер 97 гадоў, выкладала аэробіку яшчэ ў Хайфе (Ізраіль).

Бацька Сашы Барона Коэна меў стандартную мару — убачыць свайго сына юрыстам.
Ён паказваў яму фільмы з Пітэрам Сэлерсам. Галоўны герой «Ружовай пантэры» зрабіўся кумірам Сашы Барона Коэна.
У Кембрыджскім універсітэце Саша Барон Коэн у 1993 годзе напісаў дысертацыю па гісторыі — пра ролю габрэяў у руху за грамадзянскія правы.

Дазваляючы сваім пераснажам жыць сваім жыццём, Саша Барон Коэн прыйшоў да высновы, што самае разумнае, што мы можам зрабіць, — гэта перастаць быць іншымі. Гэта проста пытанне псіхічнага выжывання.

Каментары14

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

У Пецярбургу 15‑гадовы школьнік напаў з нажом на настаўніцу — яны абодва шпіталізаваныя6

Аляксандра Здаравеннава з Рэчыцы за «здраду дзяржаве» асудзілі да 10 гадоў калоніі і буйнога штрафу1

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць