Культура44

Глыбокае перад Днём беларускага пісьменства

Ужо некалькі месяцаў глыбачане жывуць нібыта на будаўнічай пляцоўцы.

Як і пад «Дажынкі», пад Дзень беларускага пісьменства і друку, які сёлета будуць адзначаць 2 верасня, выдаткоўваюцца значныя сродкі на добраўпарадкаванне. Таму ў Глыбокім цяпер няспынна дзе кладуць плітку, дзе паднаўляюць будынкі на цэнтральных вуліцах, а дзе і нішчаць старую забудову.

Прыкладам, пад новую аўтастаянку знішчылі пабудову XVIII стагоддзя, рытуальную габрэйскую лазню-мікву, гаворыць мясцовы краязнаўца Уладзімір Скрабатун, з якім пад грукат будаўнічай тэхнікі давялося прагуляцца па Глыбокім:

«Вось дзе гатэль, то бліжэй на 20 метраў і была тая міква. Казалі, што ўсё вызначана — што яе будуць рэстаўраваць пад нейкі турыстычны аб’ект, пад офіс. І вось — цяпер стаянка. Нібыта галоўная мэта — адрэстаўраваць будынак райвыканкама і ўнівермага».

Спадар Скрабатун дзівіцца: сяміпавярховы цагляны будынак райвыканкама «ўцяпляюць», як гэта робяць з жылымі дамамі — «абшываюць» панелямі з адмысловых матэрыялаў. Што яшчэ больш дзіўна — гэткім самым чынам «уцяпляюць» універмаг:

«Нармальны быў будынак. Не, столькі грошай убухаюць, пад „футра“ затынкуюць… А во — гэта яшчэ шэдэўр! Сучасную „хрушчоўку“ перарабілі пад барока! Ліштвы навесілі з пенапласту, усё такое. Не, можа, гэта і прыгожа… але каб сучасны будынак перарабіць пад даўніну?»

На думку краязнаўцы, сучасныя будынкі лепей было не чапаць — той самы райвыканкам праз 30–40 гадоў таксама стаў бы ўжо помнікам архітэктуры. Варта было б пашкадаваць і старыя дрэвы — іх месцамі спілоўваюць, пакідаючы голыя плешкі.

Голая плешка ўтварылася і ў тым месцы, дзе яшчэ месяц таму быў помнік Леніну. Помнік знеслі, і, паводле некаторых звестак, на гэтым месцы будзе галерэя скульптурных бюстаў знакамітых ураджэнцаў Глыбоччыны. У прыватнасці, заснавальніка беларускага тэатра Ігната Буйніцкага, мастака і пісьменніка Язэпа Драздовіча, авіяканструктара Паўла Сухога і нават прэм’ер-міністра БНР Вацлава Ластоўскага, апавёў Уладзімір Скрабатун:

«Мне чыноўнік адзін казаў, што будуць бюсты нашых славутых землякоў, Ластоўскага, Сухога… Я не ведаю нават, верыць гэтаму ці не!»

Асаблівае веры спадар Уладзімір не дае, бо не бачыць зрухаў у патрыятычным кірунку — здавалася б, набліжаецца Дзень беларускага пісьменства і друку, а беларушчыны ў Глыбокім ніяк не пабольшала. У якасці прыкладу Уладзімір Скрабатун паказвае на красамоўную шыльду Глыбоцкага кансервавага завода, дзе напісана «Купцовъ» — па-расійску, з «ерам» у канцы.

«І гэта будзе якраз у цэнтральнай частцы свята! І ўвогуле да Дня беларускага пісьменства я не бачыў, каб памянялі хоць адну шыльду. На дарозе ўказальнікі памянялі, яны былі па-расійску. А на вуліцы — грошай не хапіла. Вось на вуліцы Леніна месціцца ўсё, што ёсць у Глыбокім галоўнага: прадпрыемствы, райвыканкам, розныя ўстановы. Але вуліца Леніна так і засталася Леніна».

Каб вярнуць ёй гістарычнае найменне Замкавая, трэба перарабіць шмат дакументаў і пячатак, патлумачылі Уладзіміру Скрабатуну. А гэта каштуе шмат грошай. Тым не менш, на новых шыльдах «улица Ленина» таксама напісаная па-расійску.

Шмат якія будынкі на гэтай цэнтральнай вуліцы яшчэ ў рыштаваннях, хоць у «пашпартах будаўнічых аб’ектаў» пазначана, што значную частку іх павінныя былі здаць яшчэ ў пачатку чэрвеня.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі15

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Грэмі» можа выйграць песня на карэйскай мове

«Гэта ламінат ці лінолеум?» Што людзі пішуць пра беларускі мікрааўтобус бізнэс-класа6

Рух транспарту на трасе М6 у бок Мінска часова закрыты з-за ДТЗ

Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры

ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам6

У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў3

«Гэта сапраўдная небяспека для Украіны». Ва УСУ расце колькасць выпадкаў самаволак і дэзерцірства14

Прышчэпку ад віруса папіломы чалавека плануюць рабіць і хлопчыкам4

На мяжы Грэцыі і Албаніі знайшлі самае вялікае ў свеце павуцінне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі15

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць