Усяго патроху66

5-гадовую дачку спевака Ромы Жукава забіла гойдашкай

Дзяўчынка атрымала ўдар арэлямі па галаве.

5-гадовая дачка экс-клавішніка «Міража» памерла ад траўмаў, атрыманых на дзіцячай пляцоўцы. Лізавету-Вікторыю Жукаву даставілі ў бліжэйшую медыцынскую ўстанову і падключылі да апарату жыццезабеспячэння. Для аперацыі была выкліканая брыгада дзіцячых лекараў. Дзяўчынка атрымала адкрыты пералом чэрапа, гуляючы на ​​дзіцячай пляцоўцы на Кашырскай вуліцы расійскай сталіцы.

Трагедыя адбылася ўвечары 19 чэрвеня, калі 5-гадовая Ліза гуляла ў двары з 13-гадовым дзядзькам Кірылам і старэйшай сястрой Палінай.

Бабуля дзяўчынкі вінаваціць ў смерці ўнучкі праекціроўшчыкаў гульнявой пляцоўкі.

— Я даўно хаджу міма гэтых двух арэляў і заўсёды звяртала ўвагу, што яны стаяць занадта блізка! — распавяла праваахоўнікам Вера Аляксандраўна. — Я думаю, што яе ўдарыла арэлямі, на якіх гайдалася старэйшая сястра.

У той жа час 13-гадовы дзядзька, што наглядаў за пляменніца, запэўнівае, што дзяўчынка сама засунула галаву паміж апорай і рухомай часткай арэляў.

Па словах бабулі, Ліза страціла вельмі шмат крыві.

— Яна ж маленькая, як кацяня! — хвалюецца Вера Аляксандраўна.

Сам Жукаў з жонкай Аленай і малодшай дачкой Сафіяй-Вікторыяй знаходзіліся за мяжой, калі даведаліся пра бяду. Яны тут жа сталі экстрана шукаць квіткі на бліжэйшыя рэйсы да Масквы.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады14

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Усе хочуць купіць адзенне ад «Гучы» і «Версачэ». Але навошта траціце грошы на такую драбязу22

У БДУІР выбіраюць студэнта года. Інтэрнаўты масава галасуюць за Паліну Шаболду14

Як выглядае дрон кантрабандыстаў, які ўчора бразнуўся па той бок польскай мяжы ФОТАФАКТ9

Мінск адмовіў Вільні ў вяртанні з Беларусі літоўскіх фур18

«Не атрымлівалі дывідэндаў». Падобна, што «Санта» адказала на абвінавачванні «Белпола»8

Да прэзідэнткі Мексікі на вуліцы прычапіўся мужчына і паклаў ёй рукі на грудзі ВІДЭА11

Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Аўстраліі. Той быў з мілым дзіцячым бранзалетам на руце, а сышоў яшчэ і з БЧБ9

ЗША могуць размясціць вайскоўцаў на авіябазе ў Дамаску2

Лукашэнка прапануе зрабіць платным лячэнне для беларусаў, якія прыязджаюць з-за мяжы15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады14

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць