Грамадства

Абітурыенты ідуць на ЦТ з шпаргалкамі, навушнікамі і перадатчыкамі

Сёння выгналі яшчэ пяцёх.

«На жаль, і ў гэтым годзе амаль на кожным прадмеце ёсць выдаленыя за выкарыстанне на ЦТ шпаргалак, навушнікаў, мабільных тэлефонаў Фізіка, якую здавалі сёння абітурыенты, не выключэнне, — адзначыў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў. —

Пяцёра абітурыентаў былі выдалены за спробы карыстацца шпаргалкамі, навушнікамі, перадатчыкамі, падлучанымі ў калькулятары, мабільнымі тэлефонамі».

Яшчэ адна сумная тэндэнцыя —

з 44 тыс. 120 чалавек, якія зарэгістраваліся на ЦТ па фізіцы, не прыйшлі 2 тыс. 714 (6,2%). Акрамя таго, зафіксаваныя выпадкі, калі адразу пасля раздачы заданняў абітурыенты пакідалі свае месцы, нават не паспеўшы запоўніць бланк адказу.
«Ну як можна казаць, што заданні складаныя, калі ты нават не паспеў іх прачытаць? І як можна спрабаваць аналізаваць сярэдні бал па выпрабаванні, калі частка абітурыентаў нават не спрабавала адказаць на заданне, а проста прыйшла ў аўдыторыю для галачкі або для таго, каб бацькі не сварыліся», — сказаў суразмоўца. Тое, што на ЦТ можа запісацца любы ахвотны, перашкаджае пры аналізе вынікаў выпрабавання. «Менавіта таму мы заўсёды кажам, што цэнтралізаванае тэставанне — гэта толькі ранжыраванне абітурыентаў па тым, як яны адказалі на тэст, а не аналіз ведаў адзінаццацікласнікаў», — сказаў ён.

Усяго сёння

пісалі тэставанне 41 тыс. 401 абітурыент. З іх 2 тыс. 272 абітурыенты планавалі пісаць выпрабаванне на беларускай мове.
За 180 хвілін трэба было зрабіць 30 заданняў рознай складанасці. Усе балы за тэст стануць вядомыя прыкладна 2 ліпеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў16

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская IT-кампанія адправіла літоўскі экіпаж на ралі «Дакар-2025»11

Еўропу паралізавала снегам, а на Беларусь насоўваецца магутны цыклон «Улі». Чакаюцца гурбы да 40 см і маразы да -2512

У Маскве гарэў абаронны завод «Салют». Там вырабляюць рухавікі для баявых самалётаў8

Борыс Джонсан атрымаў узнагароду ад імя Святланы Ціханоўскай11

Хакерка з дапамогай штучнага інтэлекту публічна знішчыла «Tinder для неанацыстаў»32

Белы дом пагражае судзіць у ЗША экіпаж захопленага танкера. Масква пацвердзіла, што на борце расіяне29

Boston Dynamics пачынае серыйную вытворчасць робата-гуманоіда Atlas. Ён пойдзе працаваць на заводы Hyundai1

Цудаў не будзе для тых, хто спадзяваўся схуднець без дыеты. Папулярнае інтэрвальнае галаданне не дзейнічае без дэфіцыту калорый6

«А ты служыў?» Віталь Карпанаў адслужыў на Раство ў царкве6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў16

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць