Свет

Гамсахурдыя вярнуўся на радзіму

Труна зь целам нябожчыка Зьвіяда Гамсахурдыя прыбыла на радзіму: па дарозе картэж з 50 машын сустракалі простыя людзі, якія хацелі разьвітацца зь першым прэзыдэнтам Грузіі.

Труна зь целам нябожчыка Зьвіяда Гамсахурдыя прыбыла на радзіму: па дарозе картэж з 50 машын сустракалі простыя людзі, якія хацелі разьвітацца зь першым прэзыдэнтам Грузіі. Між тым, улады Тбілісі дагэтуль не дамовіліся зь сям’ёй пра месца захаваньня парэшткаў.

Парэшткі Зьвіяда Гамсахурдыя прыбылі ў Тбілісі. Да суботы яны будуць знаходзіцца ў радавым доме сям’і Гамсахурдыя «Колская вежа» ў цэнтры Тбілісі.

Пасьля афармленьня належных дакумэнтаў на КПП «Верхні Ларс» на грузінска‑расейскай мяжы жалобны паязд 50 машынаў заехаў на тэрыторыю Грузіі: па дарозе яго сустракалі людзі, якія хацелі выказаць свае спачуваньні сваякам Гамсахурдыя. З волі сям’і, пакуль труна ўсталяваная ў «Колскай вежы», мажліва, пазьней яе перанясуць у катэдральны сабор Сьвятой Тройцы, дзе каталікос‑патрыярх усяе Грузіі мае адслужыць паніхіду. Рашэньне пра гэта яшчэ не прынялі, і мажліва, што труну нікуды не павязуць — сям’я вырашыць пазьней.

Пахаваньне першага прэзыдэнта Грузіі мае адбыцца ў суботу, 31 сакавіка. Дзе менавіта пахаваюць Гамсахурдыя, пакуль немаведама.

Як паведаміў раней журналістаў віцэ‑мэр Тбілісі Мамука Ахвледзіяні, пастанавілі пахаваць яго ў пантэоне пісьменьнікаў і грамадзкіх дзеячоў на гары Мтацмінда.

Са словаў Ахвледзіяні, дамоўленасьць пра пахаваньне першага прэзыдэнта Грузіі ў пантэоне на Мтацміндзе дасягнутая зь ягоным сынам Георгіем Гамсахурдыя. Жонка нябожчыка настойвае на тым, каб парэшткі мужа былі пахаваныя ў двары сабору Сьвятой Тройцы. Супраць гэтага выступіла грузінская праваслаўная царква. Тады сям’я прапанавала пахаваць яго ў двары радавога дома 1933 г.

Зьвіяд Гамсахурдыя, які нарадзіўся ў 1939 г., быў прэзыдэнтам Грузіі ў 1991—1992 г. У лютым 1992 г. у час грамадзянскай вайны Гамсахурдыя быў змушаны бегчы ў Грозны, дзе заставаўся да канца 1993 г. 31 сьнежня 1993 г. у адным з паселішчаў Цаленджыскага раёну Грузіі, са словаў асабістай аховы і гаспадара дому, дзе хаваўся прэзыдэнт, Гамсахурдыя скончыў жыцьцё самагубствам, стрэліўшы сабе зь пісталету ў галаву, або быў забіты. У лютым 1994 г. на патрабаваньне жонкі цела Гамсахурдыя была вывезенае з Грузіі і пахаванае ў Грозным. Рэшткі Гамсахурдыя знайшлі і эксгумавалі ў сталіцы Чачэніі 3 сакавіка бягучага году.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць