За апошняе дзесяцігоддзе сярэднестатыстычны жыхар Беларусі пасталеў на 1,9 года (мужчына — на 1,7 года, жанчына — на 2,1 года), паведаміла
Яна адзначыла, што з 1990 года сярэдні ўзрост жыхароў нашай краіны паступова павялічваецца.
Так, цяпер сярэдні ўзрост насельніцтва Беларусі — 39,7 гадоў. Прычым гэты паказчык у мужчын — 36,9 года, у жанчын — 42,1 года.
Сярэдні ўзрост гараджаніна — 38,3 года. За апошняе дзесяцігоддзе гарадскі жыхар пасталеў на 2,5 года. А сярэдні ўзрост сельскага жыхара складае 44 гады і за апошняе дзесяцігоддзе вясковец пасталеў на 1,5 года.
Самы «малады» рэгіён Беларусі — горад Мінск, сярэдні ўзрост насельніцтва сталіцы склаў 38 гадоў. Самы «стары» рэгіён — Віцебская вобласць (41,1 года).
Чаканая працягласць жыцця пры нараджэнні ў 2011 годзе склала ў Беларусі 70,6 года. «У Беларусі назіраецца розніца ў чаканай працягласці жыцця пры нараджэнні паміж мужчынамі і жанчынамі (яна склала ў мінулым годзе 12 гадоў), а таксама ў працягласці жыцця гарадскога і сельскага насельніцтва, — сказала Алена Кандраценка. — Працягласць жыцця мужчын і жанчын у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу вышэйшая, чым у сельскіх населеных пунктах: у мужчын — на 6,1 гады, у жанчын — на 3,7 года».
Чаканая працягласць жыцця пры нараджэнні ў 2011 годзе склала ў Беларусі ў мужчын 64,7 года, у жанчын — 76,7 года. Гэтыя паказчыкі, напрыклад, у Расіі — адпаведна 62,8 і 74,7, ва Украіне — 65,2 і 75,3, у Латвіі — 68,8 і 78,4, у Літве — 68 і 78,8, у Польшчы — 72,1 і 80,6.
Доля старэючага насельніцтва ў рэспубліцы прадаўжае павялічвацца. У адпаведнасці са шкалой дэмаграфічнага старэння ААН, насельніцтва лічыцца маладым, калі доля людзей ва ўзросце 65 гадоў і старэйшых складае менш за 4%, на парозе старасці — ад 4% да 7%. А калі ж удзельная вага асоб ва ўзросце 65 гадоў і старэйшых роўная 7 працэнтам і больш, то насельніцтва лічыцца старым.
На пачатак года ў Беларусі доля асоб ва ўзросце 65 гадоў і старэйшых складала 13,7%.
Статыстычны агляд падрыхтаваны да Сусветнага дня народанасельніцтва. Нагадаем, 11 ліпеня 1987 года колькасць жыхароў планеты перавысіла 5 млрд. Таму менавіта адзінаццаты ліпеньскі дзень быў выбраны для святкавання Сусветнага дня народанасельніцтва.-
Каментары