Грамадства11

Мясцовага рэферэндуму пра кітайскі тэхнапарк не будзе

Парк мае паўстаць у Смалявіцкім раёне Менскай вобласці. Дачнікі баяцца за свае дамы Улады не дазволілі жыхарам Смалявіцкага раёну самастойна вырашыць, ці патрэбны ім кітайскі індустрыяльны парк.

Грамадзяне пры падтрыманні кампаніі «Гавары праўду!» сабралі подпісы за правядзенне мясцовага рэферэндуму і падалі ў Смалявіцкі райвыканкам заяву з патрабаваннем зарэгістраваць ініцыятыўную групу. На галасаванне жыхароў раёну ставілася пытанне: «Ці згодныя вы з размяшчэннем на тэрыторыі Смалявіцкага раёну Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку?».

«Нам прыйшоў адказ з упраўлення юстыцыі, у якім гаворыцца, што закранутае намі на мясцовым рэферэндуме пытанне адносіцца да кампетэнцыі не мясцовых, а рэспубліканскіх уладаў, бо ўказ пра будаўніцтва тэхнапарку падпісаў Лукашэнка.
А ініцыяваць у гэтым пытанні рэспубліканскі рэферэндум мы не можам, бо ўказы Лукашэнкі на рэферэндуме абмяркоўвацца не могуць», — пракаментаваў адзін з лідараў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Андрэй Дзмітрыеў.

Грамадскі дзеяч заявіў, што плануе разам з калегамі апытаць усіх кандыдатаў у дэпутаты, як праўладных, так і апазіцыйных, пра іхнае стаўленне да будаўніцтва тэхнапарку без народнага абмеркавання і грамадскага кантролю.

5 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 253, паводле якога ў Смалявіцкім раёне Менскай вобласці на плошчы 8048 га плануецца стварыць Кітайска-беларускі індустрыяльны парк. Ён будзе ўяўляць з сябе адмысловую эканамічную зону са спецыяльным прававым рэжымам на 50 гадоў. Прыярытэтныя кірункі развіцця — электроніка, біямедыцына, тонкая хімія і машынабудаванне.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу16

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пачалі рыхтавацца да кланавання хатніх жывёл3

Памёр Юрый Пышнік2

«Гэта мой асабісты выклік». Польскі гід водзіць экскурсіі па Варшаве на беларускай мове3

Вольга Севярынец: Салідарнасць была бясконцай, яе зацанілі нават гэбісты5

Пад Мінскам знялі на ВІДЭА, як курапаткі проста ў двары дома катаюцца з горкі3

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год66

На расійскай Камчатцы для перавозкі пасажыраў задзейнічалі аўтазакі ФОТА1

Слуцкія фермеры паказалі гіганцкі апетытны кавалак сала — у тыктоку мільёны праглядаў12

Прапагандысты паказалі двух арыштаваных радыёаматараў — Мікіту Красько і Андрэя Рэпеція8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу16

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць