Здароўе66

Колькі каштуе ультрагукавое даследаванне

У дзяржаўных цэнтрах цэны ў разы ніжэйшыя.

Ультрагукавое даследаванне — адзін з самых папулярных спосабаў дыягностыкі ў медыцыне.
З дапамогай УГД можна выявіць захворванні органаў брушной поласці і малога таза, сэрца, суставаў і галавы, а таксама прасачыць за развіццём плода ў цяжарных жанчын.

Прапануем агляд цэнаў на УГД у шэрагу сталічных клінік.

Самыя танныя паслугі ў дзяржаўных цэнтрах. Так, УГД сэрца ў Мінскім кансультацыйна-дыягнастычным цэнтры каштуе 70 000 рублёў. У медцэнтрах «Кравіра», «Лекар», «Ева» і «ЛАДЭ» гэтая паслуга каштуе 193, 178, 160 і 155 тысяч адпаведна.

Даследаванне органаў брушной поласці ў МКДЦ каштуе каля 79 000 рублёў, у «Кравіры» і «Еве» па 140 000, а вось у «ЛАДЭ» і «Лекары» паслуга каштуе ўтрая даражэй — 239 і 221 тысяча рублёў.

Даследаванне органаў малога таза (гінекалогія) самае таннае ў МКДЦ і «ЛАДЭ» — 65 000 і 93 000 рублёў. Самае дарагое з нашага спісу — у «Кравіры» — 130 000 рублёў.

УГД сасудаў шыі і галаўнога мозгу каштуе ад 130 тысяч (МКДЦ) да 200 («Лекар»).

Як правільна падрыхтавацца да УГД

Ад гэтага залежаць дакладнасць і аб’ектыўнасць вынікаў даследавання.

Перад УГД органаў брушной поласці і ультрагукавым дуплексным сканаваннем сасудаў нырак неабходна на працягу 6–7 гадзін нічога не есці і не піць, не ўжываць жавальную гумку, не паліць цыгарэты. Пры схільнасці да метэарызму і падвышанай масе цела за 3 дні да даследавання нельга піць газаваныя напоі, малако, есці чорны хлеб, бабовыя, капусту. Пры гэтым трэба ўжываць актываваны вугаль і ферментныя прэпараты.

УГД мачавога пузыра, органаў мужчынскага і жаночага малога таза праводзіцца пры напоўненым мачавым пузыры. Агляд малога таза ў жанчын трансвагінальным (унутраным) датчыкам праводзіцца пасля апаражнення мачавога пузыра.

Не патрабуецца папярэдняя падрыхтоўка перад УГД сасудаў (артэрый або венаў) канечнасцяў, магістральных сасудаў, шчытападобнай залозы, малочных залозаў, суставаў, мяккіх тканак, нырак, органаў машонкі, слінных залоз, вочных яблыкаў і сэрца.

***

Варта памятаць, што даследаванні карыстаюцца рознай папулярнасцю, адпаведна, чэргі на некаторыя УГД даўжэйшыя. На працягласць чаргі можа ўплываць і наяўнасць адпаведных спецыялістаў у цэнтрах. У любым выпадку, актуальную інфармацыю пра цэны і чэргі можна даведацца ў адміністратараў цэнтраў.

Ультрагукавое даследаванне — неінвазіўны, або бяскроўны, спосаб даследавання арганізма. Гэта значыць, што пры абследаванні на скуру пацыента не аказваецца ўздзеянне хірургічнымі інструментамі. Асноўным інструментам з’яўляюцца ультрагукавыя хвалі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы4

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская спявачка Таццяна Буланава стала студэнткай беларускай ВНУ4

Беларускія цукеркі з алкаголем сталі праблемай у Расіі7

Лукашэнка прапанаваў Літве перамовы16

У Іванаўскай вобласці Расіі ўпаў самалёт Ан-22 Міністэрства абароны РФ6

Лукашэнка пра паветраныя шары з Беларусі: Я размаўляў з лётчыкамі, для самалётаў ніякай праблемы няма21

Лукашэнка заявіў пра неабходнасць актуалізаваць абарончыя дзеянні Беларусі8

Мільярдэр Андрэй Бабіш прызначаны прэм'ер-міністрам Чэхіі2

У Гродне ўпершыню пройдзе піўны фестываль3

Фестывалю «Сонцастаянне» ў Пружанах у наступным годзе не будзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы4

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць