Меркаванні4343

Музей Быкава. А ці трэба?

У газеце амерыканскіх беларусаў, якая так і называецца: «Беларус» — цікава чытаць апошнюю старонку, дзе друкуюцца падзякі за ахвяраванні: «На выдавецкі фонд «Беларуса» 100 даляраў ахвяраваў у памяць 4-й гадавіны смерці Юркі Азаркі, заміж вянка на магілу, яго М.», і ў такім духу. Беларусы-эмігранты перанялі гэтую вельмі еўрапейскую, якая стала вельмі амерыканскай, традыцыю прыватнага ахвяравання на прыватныя, а насамрэч — агульнаграмадскія справы. Бо грамадства складаецца з прыватных асобаў, і грамадскі інтарэс — гэта сума індывідуальных інтарэсаў.

Вось цяпер здарылася гэтая справа з Музеем Быкава. Стала вядома, што «Лукашэнка даручыў» яго стварыць.
А даручыў таму, што сям’я Васіля Быкава — не ведаю, удава Ірына ці сыны — перадалі пад гэтую інстытуцыю дачу Быкавых у Ждановічах пад Мінскам.

Справа закрыта, музей будзе.
Але мне ўсё ж хочацца сказаць пару словаў наўздагон. Дзеля будучых аналагічных сітуацый.

Сяргей Навумчык з радыё «Свабода», з ягонай палымянай любоўю да Беларусі, выказаў страхі, што музей Быкава акажацца муляжным,
як хата пісьменніка ў Бычках, што не будзе захаваны ані жорсткі побыт эпохі, ані праўда ідэй Быкава. Другія ўзрадаваліся самому факту «нармалізацыі» спадчыны Быкава, лукашэнкаўскаму блаславенню на яшчэ адной нацыянальнай ініцыятыве.

Мне хацелася б звярнуць увагу зусім на іншае.

Спачатку — кароткі ўспамін. У 2001 годзе давялося мне зайсці да тадышняга галоўнага рэдактара дзяржаўнага часопіса «Полымя» Сяргея Законнікава. Прыйшоў я ў якасці тады яшчэ рэдактара часопіса «Arche» з прапановай абмену анонсамі нумароў. «Нам гэта нецікава», — прадказальна адрэзаў мне Законнікаў, які меў уласны кабінет галоўнага рэдактара галоўнага літаратурнага часопіса краіны (мы, архэўцы, працавалі на ўласных кватэрах і дагэтуль, ужо даўно без мяне, архэўцы збольшага працуюць у сваіх хатах). Я без крыўды на мэтра-паэта тое расказваю — проста такое было ягонае разуменне іерархіі.

І чыё цяпер «Полымя» і чый «Arche»?
І якое, на выніку гэтых гадоў, значэнне «Полымя» і якое — «Arche» ў інтэлектуальным працэсе?

Музей будзе дзяржаўным з усімі наступствамі.
Прыватны музей быў бы нічым не горшы, на маю думку. А нават меў бы лепшыя шанцы ў чымсьці.

Але не гэта галоўнае. Мне важней сфармуляваць іншую думку.

Дачу перадалі пад музей, бо лічаць такі спосаб ушанавання памяці пісьменніка найлепшым. Музей Коласа, музей Броўкі ёсць — і вялікі, Народны Быкаў мусіць стаяць упоравень.

Так, музей — важны інстытут, што дае ранг і канал камунікацыі з грамадствам.

Але я вярнуся да таго прыкладу «заміж вянка на магілу».

Не выключаю, што амерыканская сям’я дзейнічала б у такой сітуацыі іначай. У апошнюю чаргу яны б разглядалі варыянт перадачы гэтага будынку дзяржаве, і тым больш — такой несвабоднай, нестабільнай дзяржаве.
Можа, яны б гэтае памяшканне перадалі ва ўласнасць часопісу «Дзеяслоў», дзе Быкава друкуюць, дзе ён рэальна жыве, дзе жыве рэальная, свабодная беларуская літаратура. Або нікому не перадавалі б ва ўласнасць, а проста дазволілі распараджацца гэтым будынкам маладафронтаўцам, Насце Палажанцы ці праваабаронцам-вясноўцам, якія будуюць у Беларусі тое грамадства, якое і Быкаў з усіх сіл, рызыкуючы сабой, будаваў. Бо найлепшая памяць пра інтэлектуала — гэта працяг традыцыі, якую і ён працягваў ці заклаў.

Хай сваякі Быкава не зразумеюць мяне няправільна. Я проста спрабую перадаць агульную ідэю на канкрэтным, зразумелым прыкладзе: не дзяржава, а грамадзянская супольнасць, незалежная культура сёння прыярытэт.

Найлепшая памяць пра Быкава — гэта той самы «Дзеяслоў», той самы Малады Фронт, тая самая «Вясна». Сапраўдная памяць — у ідэях, а не ў музеях.
У гэтых ідэях толькі Быкаў сёння жыве, а не ў стэндах і мармуровых шыльдах. І будзе жыць — калі носьбіты гэтых ідэй не растрацяцца на другаснае.

Каментары43

Цяпер чытаюць

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы13

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

«Нішто так не заахвочвае пісаць, як нуда». 50 гадоў таму памерла Агата Крысці. Як пісала гэта геніяльная жанчына?7

Лютыя маразы спынілі нелегальных мігрантаў?

У Міханавічах пад Мінскам бегалі тхары і лашчыліся да людзей. Як яны там апынуліся?5

«Жарты на ўзроўні сярэдняй школы». Стрыжак расказаў пра новы праект — тлумачыць, што ніякага сэксу ў назве няма37

На аўкцыён выставілі культавы нямецкі спорткар. Прадаюць усяго за 390 рублёў3

У Грузіі затрымалі двух беларусаў з наркотыкамі на мільён даляраў

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»14

Сын іранскага шаха Рэза Пехлеві заклікае да далейшых пратэстаў7

Найхаладней гэтай ноччу было на Бабруйшчыне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы13

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць