Улада44

У склад участковых камісій уключана 10% ад апазіцыі

З 664 прадстаўнікоў чатырох апазіцыйных палітычных партый, вылучаных ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, у іх склад быў уключаны 61, ці каля 10%.

Як паведаміў журналістам 9 жніўня сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, у склад участковых камісій было ўключана 39 прадстаўнікоў Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» (вылучана — 216), 12 — Партыі БНФ (158), па пяць — Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) (30) і Аб`яднанай грамадзянскай партыі (240).

Акрамя таго, у склад участковых камісій не трапіў ніводзін з 20 вылучаных прадстаўнікоў Беларускай партыі «Зялёныя».

У той жа час з 845 прадстаўнікоў Камуністычнай партыі Беларусі ў склад участковых камісій уключылі 635 чалавек, з 832 прадстаўнікоў Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці — 704, з 609 прадстаўнікоў Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі — 551, з 571 прадстаўніка Беларускай аграрнай партыі — 485, з 262 прадстаўнікоў Рэспубліканйскай партыі — 235.

Лазавік ведае, што «некаторыя кіраўнікі палітычных партый гавораць, што яны вылучаюць у склад участковых камісій шмат прадстаўнікоў, але большасць іх кандыдатур адхіляюць». Ён адзначыў, што «аналіз якаснага складу кандыдатур ад апазіцыйных партый у склад участковых камісій выклікае толькі шкадаванне». У якасці прыкладу сакратар ЦВК прывёў сітуацыю па вылучэнні прадстаўнікоў АГП у склад участковых камісій у Гродзенска-Занёманскай выбарчай акрузе № 49. Паводле звестак Лазавіка, з 18 членаў партыі 9 не працуюць, а 10 прыцягваліся да крымінальнай або адміністрацыйнай адказнасці.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы4

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак15

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя2

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць