Усяго патроху

У Батанічным садзе праходзіць выстава гладыёлусаў

11–12 жніўня ў Цэнтральным батанічным садзе Беларусі праходзіць выстава гладыёлусаў.

Як паведаміла загадчыца інфармацыйна-асветнага сектара Цэнтральнага батанічнага сада Алена Сакурэнка, на выставе ў холе адміністрацыйнага будынка батанічнага сада прадстаўлены гладыёлусы сярэдняга тэрміну цвіцення разнастайных афарбовак і форм суквеццяў. Усяго калекцыя гладыёлусаў сада налічвае больш чым 500 гатункаў.

У рамках выставы з 11.00 да 17.00 куратар калекцыі пракансультуе ўсіх ахвотных па пытаннях агратэхнікі вырошчвання, асартыменце сучасных гатункаў, а таксама аб новых тэндэнцыях у селекцыі гладыёлусаў. Сама калекцыя кветак адкрытая для наведвальнікаў з 10.00 да 19.00.

Як адзначылі ў батанічным садзе, гладыёлус уваходзіць у пяцёрку найбольш распаўсюджаных зрэзачных культур у свеце. Кветка была папулярная яшчэ ў старажытнасці: шаманы і знахары прадпісвалі кветцы магічныя ўласцівасці, згадванні аб ім сустракаюцца ў працах старажытных рымскіх мысліцеляў. Старажытнарымская легенда расказвае, што калі карані гладыёлуса павесіць на грудзях як амулеты, то яны не толькі засцерагуць ад гібелі, але і дапамогуць атрымаць перамогу ў паядынку.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня23

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Усе навіны →
Усе навіны

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя2

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

У Мінску закладчык падманваў наркашоп: замовы прымаў, але наркотыкі пакідаў сабе3

Правакатар, які накінуўся на Латушку, днямі крычаў «Ганьба!» і Пазняку10

Сяргей Ціханоўскі расказаў, за каго б ён прагаласаваў на будучых прэзідэнцкіх выбарах63

Катаванне перфаратарам. Мінчанка сутыкнулася з «вечным» рамонтам у суседзяў

«Апрануў самае дарагое, што было». Выпускнік БДУІР прыйшоў на ўручэнне дыплома ў даспехах і з мячом ВІДЭА5

У Азербайджане вырашылі закрываць рускамоўныя школы43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня23

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць