«Нас абараняе артыкул 34 Канстытуцыі, які дае гарантыю на збор, распаўсюд інфармацыі».
Пра гэта ён паведаміў у гутарцы карэспандэнту «Еўрарадыё».
«Сёння раніцай прачнуўся, не ведаў, што будзе такая справа. Да мяне зайшлі, сказалі збіраць рэчы. Праз паўгадзіны прыкладна забралі і прывязлі ў Слуцк. Зараз я знаходжуся пад падпіскай аб нявыездзе. У Менск змагу вярнуцца дзесьці на пачатку верасня. Зараз да мяне збіраюцца сябры ехаць. Са мной усё нармалёва: жывы, цэлы, здаровы».
Антон Сурапін кажа, што не шкадуе пра змешчаныя на сайце здымкі мядзведзікаў: «Не, я не шкадую. Нас абараняе артыкул 34 Канстытуцыі, які дае гарантыю на збор, распаўсюд інфармацыі».
-
29‑гадовую мадэль і псіхолага з Гомеля асудзілі за палітыку. Меркавана, за Гаюна
-
Як улады Мінска зразумеюць, у каго жывуць незарэгістраваныя сабакі? Разлік на неабыякавых суседзяў
-
Беларуска прасіла блізкіх патроху перавозіць у Польшчу яе зберажэнні. А потым купіла кватэру — і банк заблакаваў 1 мільён злотых
Каментары