Спорт

Віктар Ганчарэнка: Давайце атрымаем асалоду ад перамогі

«Такі футбол падабаецца заўзятарам. А ў трэнерскага штаба адбірае нервовыя клеткі. Але гэта хваляванне кампенсуецца прыўзнятым настроем у камандзе, атмасферай на стадыёне», — сказаў на пасляматчавай прэс-канферэнцыі ў Мінску галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка, каментуючы вынікі гульні (2:0).

«Хацелася б асобна адзначыць заўзятараў, якія сёння нас выдатна і цёпла падтрымлівалі. Мы стварылі шмат момантаў. Вядома, хацелася б, каб з рэалізацыяй было лепей. Мы арганізавалі шмат хуткіх нападаў, вострых перадач. А вось удараў у створ варот нанеслі замала. Тым не менш трэба адзначыць, што для раўнда плэй-оф лік 2:0 даволі камфортны», — сказаў трэнер.

— Чым патлумачыць нервовую канцоўку?

— Гэта футбол. Ёсць план нашай гульні, ёсць план гульні суперніка. Розныя адрэзкі гульні яны могуць працаваць. А могуць і не працаваць. Можна таксама адзначыць, што ўсе небяспечныя моманты ў нашых варот супернік стварыў у хуткіх контррэйдах пасля нашых нападаў, якія мы не змаглі завяршыць.

— Якія высновы зробіце з сённяшняга матчу? Ці будзе ў сустрэчы ў адказ БАТЭ выглядаць па-іншаму?

— Давайце спачатку атрымаем асалоду ад перамогі, а затым зробім высновы і выбудуем план зваротнай гульні. Тым больш, што ў нас ёсць вялікая варыятыўнасць складу. Можна гуляць па-рознаму. Паглядзім, прааналізуем і прымем рашэнне.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць