Грамадства

З верасня ў Мінску павысяцца цэны на школьнае харчаванне

З новага навучальнага года ў Мінску павысяцца цэны на школьнае харчаванне.
Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст аддзела грамадскага харчавання галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Лілія Леўчык 23 жніўня на пасяджэнні круглага стала ў Мінску.

Паводле яе слоў, згодна з папярэдняй ацэнкай, у сярэднім аднаразовае гарачае харчаванне ў школе будзе каштаваць 9–10 тысяч, тады як у маі яно каштавала 8–8,5 тыс. рублёў.

Як зазначыла Леўчык, на ўзгадненні знаходзіцца праект пастановы Саўміна, якой прадугледжана павелічэнне на 35% грашовых норм для школьнікаў, якія харчуюцца бясплатна. «У залежнасці ад гэтага будзем вызначаць кошт харчавання за наяўны разлік», — сказала яна.

Як паведаміла метадыст Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Галіна Балашова, у 2012/2013 навучальным годзе працягнецца рэалізацыя шэрагу новаўвядзення ў харчаванні школьнікаў.

У кожным раёне вызначаны школы, якія будуць арганізоўваць харчаванне накшталт шведскага стала, што дае магчымасць дзіцяці выбару з дзвюх салат, дзвюх другіх страў, двух напояў. У 2011/2012 навучальным годзе гэта ініцыятыва была рэалізаваная ў школе № 125 Фрунзенскага раёна.

Як зазначыла спецыяліст, для арганізацыі шведскага стала ў школах Мінска неабходна закупіць спецыяльнае абсталяванне коштам не менш як 103 млн. рублёў. Адміністрацыі раёнаў горада будуць шукаць гэтыя грошы.

Паводле слоў Балашовай, як і летась школьнікам будуць прапаноўваць свежавыціснутыя сокі. Сокавыціскалкі закуплены больш чым для 220 школ горада. Для таго каб зрабіць даступнай цану соку, дзецям прапаноўваюцца порцыі па 100 грамаў. Асартымент — яблычны, маркоўны і яблычна-маркоўны сокі.

Загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Валянціна Жыхар таксама падкрэсліла, што адна з найважнейшых задач у межах сістэмы школьнага харчавання — даць дзіцяці магчымасць выбару, сфарміраваць у яго прыхільнасць да здаровага харчавання.

На яе думку, задачы гігіены ў школьных сталовых ужо вырашаныя. «Калі раней мы гаварылі, што ў нас многія дзеці не наведваюць харчовыя блокі толькі таму, што нехта з персаналу можа быць неакуратным пры раздачы ежы, дзесьці пры дапамозе рук адпускаюцца стравы, то гэтыя пытанні вырашаныя», — сказала Жыхар. Паводле яе слоў, на працягу апошніх гадоў уведзены аднаразовыя пальчаткі для раздачы ежы, цялежкі для развозу прадукцыі, персанал абавязаны насіць спецыяльную форму.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

«Мне страшэнна падабаюцца кепскія мужчыны». Святлана Курс распавяла, як пісала сваю першую кнігу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць