Эканоміка44

Шакуцін працаўладкаваў былога памочніка Лукашэнкі Ткачова

Старшыня рады дырэктараў холдынгу «Амкадор» прадставіў Сяргея Ткачова працоўнаму калектыву.

Усяго каля тыдня спатрэбілася нядаўна аднаму з самых уплывовых чыноўнікаў, каб знайсці працу ў бізнэсе.

Сяргей Ткачоў апошнія адзінаццаць гадоў кансультаваў Аляксандра Лукашэнкі па эканамічных пытаннях і шмат у чым што накiроўваў эканамічны курс дзяржавы.
Зараз свае тэарэтычныя веды ён ужыве ў рэальным сектары.

Былы памочнік стаў першым намеснікам генеральнага дырэктара холдынгу «Амкадор».
Адпаведная інфармацыя таксама з’явілася на афіцыйным сайце найбуйнейшага вытворцы дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі.

З аднаго боку, з’яўленне Ткачова на «Амкадоры» — нечаканасць.
Розныя варыянты развіцця кар’еры прадказвалі былому чыноўніку адміністрацыі. Не выключалася праца ва ўрадзе ў якасці віцэ-прэм’ера ці міністра.

З другога боку, для Ткачова «Амкадор» можа быць і ўсяго толькі пераходным этапам.

Пакуль жа вопыт і кола знаёмстваў, якімі за апошнія дзесяць гадоў аброс Ткачоў, будуць запатрабаваныя Аляксандрам Шакуціным.

Старшыня рады дырэктараў і акцыянер «Амкадору» Аляксандр Шакуцін на сёння аб’ектыўна адзін з двух (другі — гэта Юры Чыж) самых уплывовых алігархаў Беларусі.
Яго бізнэсы дынамічна развіваюцца ў апошнія гады, у тым ліку за кошт прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці і доступу ў найбольш прыбытковыя сегменты беларускай эканомікі.

У прыватнасці, у мінулым годзе «Амкадор» стаў уласнікам трох дзяржаўных заводаў — мінскага «Белвара», дзяржынскага «Аграмаш» і лагойскага «Эпаса».
Таксама Шакуцін адзін з каля дзясятка беларускіх бізнесменаў, для якіх адкрыты доступ на нафтавай рынак. У прыватнасці, ён можа мець, са словаў удзельнікаў рынку, дачыненне да кампаніі «Інтэрсэрвіс», што сёлета стала ўласніцай Наваполацкага завода БВК і «Вёскі-Эмульбіта».

Адзначым, што ў Аляксандра Шакуціна няма ніякіх комплексаў пры найме на працу былых чыноўнікаў.
На працягу некаторага часу бізнэсмэн выступаў працадаўцам былога кіраўніка канцэрна «Беллегпрам» Эдуарда Нарышкіна. Апошні ўзначальваў кампанію «Спамаш», што кіруе некалькімі актывамі Шакуціна. І сёння працуе ў структуры «Амкадору» (як дырэктар завода «Дармаш») і былы кіраўнік МАЗа Мікалай Касцень.

Каментары4

Цяпер чытаюць

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»9

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Усе навіны →
Усе навіны

Кампанію «Белвест» прызналі эканамічна неплацежаздольнай

«Я нідзе не еў смачнейшай бульбы». Як беларус знайшоў сябе на краі свету9

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША51

У мінскім шматпавярховіку разам з ледзяшамі збілі і кандыцыянер ВІДЭА2

Фядута памыліўся (і гэта не першы раз!)36

Летам Нацыянальны мастацкі музей закрыецца на рэканструкцыю

У Расіі заявілі пра запаволенне працы Telegram2

Пасля расійскіх удараў ва Украіне не засталося ніводнай цэлай электрастанцыі10

У Гродзенскім заапарку найбольш цешацца з зімы жыхары Афрыкі ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»9

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць