Грамадства

Лукашэнка падпісаў Жыллёвы кодэкс

Сярод галоўных зменаў - пашырэнне правамоцтваў уласнікаў.

Аляксандр Лукашэнка 28 жніўня падпісаў Жыллёвы кодэкс.

Дзеючы цяпер кодэкс быў прыняты ў 1999 годзе і з моманту прыняцця не карэкціраваўся.

У новым кодэксе пашыраюцца правамоцтвы ўласнікаў па валоданню і карыстанню прыналежных ім на праве ўласнасці жылымі памяшканнямі.
Так, прадастаўленне права валодання і карыстання жылым памяшканнем мужу (жонцы), бацькам і дзецям будзе ажыццяўляцца ўласнікам самастойна без неабходнасці папярэдняга атрымання чыёй-небудзь згоды, іншым родным і сваякам - з пісьмовай згоды членаў, былых членаў сям'і, якія пражываюць сумесна з ім і маюць долю ў праве ўласнасці на гэта жылое памяшканне.

Устанаўліваецца абавязак рэгістрацыі заключаемых паміж уласнікамі, наймальнікамі, паднаймальнікі жылых памяшканняў, грамадзянамі, якія з'яўляюцца членамі арганізацый забудоўшчыкаў, і членамі, былымі членамі іх сем'яў у выпадках, вызначаных Жыллёвым кодэксам, пісьмовых пагадненняў аб прызнанні членам сям'і і аб парадку карыстання жылым памяшканнем, а таксама дадатковых пагадненняў да іх у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, што будзе садзейнічаць урэгуляванню ўзнікаючых паміж бакамі канфліктных сітуацый па пытаннях валодання і карыстання жылымі памяшканнямі.

Рэгламентуецца парадак адчужэння жылых памяшканняў у выпадку парушэння ўласнікамі правіл карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў або ўхілення ад унясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі.

Вызначаецца парадак пераводу нежылых памяшканняў у жылыя, магчымасць ажыццяўлення якога на гэты час заканадаўствам не прадугледжана.

Акрамя таго, удакладняецца структура платы за жыллёва-камунальныя паслугі, якая прадугледжвае выдзяленне з платы за тэхнічнае абслугоўванне ў асобны плацеж платы за бягучы рамонт, якая будзе ўносіцца для пакрыцця фактычных затрат па прадухіленню інтэнсіўнага зносу, аднаўленню спраўнасці і ліквідацыі пашкоджанняў канструктыўных элементаў, інжынерных сістэм дома. Пры гэтым арганізацыям, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, ставіцца ў абавязак пазначэнне ў плацежных дакументах тарыфаў, аб'ёмаў і пераліку аказаных жыллёва-камунальных паслуг па шматкватэрнаму дому.

Жыллёвы кодэкс уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Каментары

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?20

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах14

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа6

Пры самым старым храме Мінска адкрылі кавярню12

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць25

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць