Культура44

Купалаўскі тэатр паставіць кабарэ пра Заходнюю Беларусь

Прэм’ера — 31 кастрычніка. Зоркай пастаноўкі стане бард Віктар Шалкевіч.

У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы распачаліся рэпетыцыі спектакля «Местачковае кабарэ». Прэм’ера запланавана на 31 кастрычніка (на сцэне Дома афіцэраў).

Спектакль «Местачковае кабарэ» — гэта рэжысёрская фантазія, спроба ўявіць сабе астравок буржуазнага жыцця, які мог напраўду існаваць у Слоніме, Баранавічах, Гародні ці іншых гарадах і мястэчках Заходняй Беларусі дзе-небудзь у 30-я гады мінулага веку — складаны, зменлівы і насычаны час, поўны адчування шчасця і свабоды.

Ставіцца спектакль па творах М.Хемара і Ю.Тувіма, Л.Дэнца, В.Шалкевіча. Аўтар ідэі і пастаноўкі і рэжысёр-пастаноўшчык - Мікалай Пінігін.

На яго думку, у беларускім кабарэ абавязкова спявалі б польскія, беларускія песні, песні на ідыш,
штовечар збіраліся б аматары моднага ў той час буржуазнага адпачынку, дадае Обозреватель.

У спектаклі занятыя Віктар Манаеў, Сяргей Журавель, Зоя Белахвосцік, артысты Ігар Пятроў, Ганна Хітрык, Святлана Зелянкоўская, Павел Харланчук і інш.

Зоркай пастаноўкі стане бард, паэт і шоумэн Віктар Шалкевіч.

Яшчэ ёсць квіткі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі9

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, дзе цяпер працуе Андрэй Ярмак14

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

Амерыканскі актор Джым Керы здзівіў фанатаў сваёй знешнасцю4

Белы дом абвясціў асноўныя мэты аперацыі супраць Ірана5

Іран прыгразіў зняцца з чэмпіянату свету па футболе. Хто можа паехаць замест яго?

Пенсіянерка 10 дзён выносіла з дому грошы і золата для махляроў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі9

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць