Улада1111

У Оршы галасаваць запрашаюць нябожчыкаў, прычым 27 верасня — фота

А Бяляцкага запрасілі прагаласаваць у Мінску.

Такія запрашэньні рассылае выбарнікам участковая камісія № 1 па Аршанскай гарадзкой акрузе № 26. Вось такі лісток дастала са сваёй паштовай скрыні жыхарка Воршы Ганна Чумаева, якая пражывае па вуліцы 1-я Чырвоная.

Як паведамляе кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары», з чатырох чалавек, чые прозьвішчы значацца ў гэтым запрашэньні і ўнесены ў сьпіс выбарнікаў, двое ўжо даўно не жывуць і не зарэгістраваныя па гэтым адрасе, яшчэ адзін ужо некалькі гадоў мае іншае прозьвішча. Усіх іх запрашаюць прыйсьці на выбары 27 верасьня 2012 г, а не 23-га, калі адбудуцца выбары.

У суседнюю кватэру чальцы камісіі прынесьлі запрашэньне ўзяць удзел у выбарах нябожчыку Міхаілу Астроўскаму. І таксама 27 верасня.

Па словах назіральніка ад БХК Васіля Берасьнева усё, што можна было парушыць ў складаньні спісаў выбаршнікаў і распаўсюдзе запрашэньняў, участковай камісіяй парушана. Зразумела, пры такой «якаснай» працы камісіяў гаварыць аб празрыстых і сумленных выбарах не даводзіцца.

Напярэдадні запрашэньне ўзяць удзел у галасаваньні даслалі на менскі адрас Алеся Бяляцкага, які, як вядома, знаходзіцца ў зьняволеньні.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі2

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць