Грамадства88

Міністр Макей выступіў на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку

«У Беларусі самая сур’ёзная ўвага надаецца тэме процідзеяння ядзернаму тэрарызму», — заявіў 28 верасня ў Нью-Ёрку міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падчас сустрэчы высокага ўзроўню па процідзеянні ядзернаму тэрарызму. Яна праводзілася ў рамках 67-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН.

Як паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі, міністр адзначыў, што краіна з’яўляецца ўдзельнікам усіх асноўных універсальных дагавораў па гэтай праблематыцы. Макей азнаёміў удзельнікаў сустрэчы з намаганнямі Беларусі па барацьбе з тэрарызмам на рэгіянальным і глабальным узроўнях і заклікаў членаў міжнароднай супольнасці «прыкласці ўсе намаганні для дасягнення сапраўднага поспеху ў барацьбе з гэтым злом сучаснасці».

28 верасня пад старшынствам кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства прайшла міністэрская сустрэча групы сяброў, якія аб’ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі.
Міждзяржаўная група, каардынатарам якой з’яўляецца Беларусь, уключае 22 дзяржавы, якія прадстаўляюць усе рэгіёны свету. Выступаючы перад удзельнікамі сустрэчы, Макей падкрэсліў, што «эфектыўная барацьба з гандлем людзьмі патрабуе комплекснага падыходу і паляпшэння каардынацыі дзеянняў усіх партнёраў». Ён заклікаў удзельнікаў сустрэчы да аб’яднання намаганняў і рэсурсаў для ліквідацыі гандлю людзьмі, у тым ліку ў кантэксце падрыхтоўкі агляду выканання глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі.

У ходзе сустрэчы па ініцыятыве беларускага боку была прынятая дэкларацыя «Аб глабальных намаганнях па барацьбе з гандлем людзьмі», у якой акрэслены далейшыя сумесныя крокі групы сяброў і міжнародных арганізацый у гэтым кірунку.

У гэты ж дзень Уладзімір Макей правёў сустрэчу са старшынёй Генеральнай асамблеі ААН Вукам Ярэмічам. У ходзе гутаркі ён адзначыў, што Беларусь нацэлена на канструктыўнае супрацоўніцтва з усімі партнёрамі па рэалізацыі рашэнняў выніковага дакумента канферэнцыі ААН па ўстойлівым развіцці «Будучыня, якую мы хочам». Ярэміч выказаў упэўненасць, што прыярытэты Беларусі ў такіх найважнейшых сферах, як распрацоўка мэтаў устойлівага развіцця, супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі і перадача энергатэхналогій маючым патрэбу краінам знойдуць шырокую падтрымку сярод дзяржаў — членаў ААН.

Таксама 28 верасня міністр замежных спраў Беларусі правёў двухбаковыя сустрэчы са сваімі калегамі з Арменіі, Нікарагуа, Славакіі, Сірыі, Туркменістана і Турцыі.

Каментары8

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Саграда Фамілія дасягнула сваёй канчатковай вышыні — праз паўтара стагоддзя ад пачатку будаўніцтва. І стала самай высокай царквой на планеце1

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць