Спорт

Максім Мірны ўпаў

Максім Мірны пакінуў першы радок сусветнага рэйтынгу тэнісістаў, якія выступаюць у парным разрадзе. У рэйтынгу, што распаўсюдзіла Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў 16 красавіка, беларускі спартсмен займае трэцяе месца пасля амерыканскіх братоў-блізнят Боба і Майка Браянаў.

М.Мірны ўзначальваў парны рэйтынг з 29 студзеня на працягу 11 тыдняў. Дагэтуль тэнісіст быў найлепшым парным гульцом свету з 9 чэрвеня да 7 верасня 2003 года (13 тыдняў).

У рэйтынгу гульцоў, якія выступаюць у адзіночным разрадзе, М.Мірны застаўся на 54-м месцы, у чэмпіёнскай гонцы-2007 - апусціўся з 73-й на 77-ю пазіцыю.

У панядзелак М.Мірны стартаваў у турніры серыі "Мастэрс" у Монтэ-Карла. У першым крузе адзіночнага разраду з лікам 7:5, 6:4 ён перамог кіпрыёта Маркаса Багдаціса, які "пасеяны" пад 14-м нумарам і займае 18-е месца ў сусветным рэйтынгу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму закрыўся гарналыжны комплекс «Лагойск»5

Больш за 70% людзей у Астраўцы не супраць, каб у іх зрабілі могільнік радыеактыўных адкідаў — дзяржаўныя апытанні12

Зацвердзілі новыя правілы бытавога абслугоўвання

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана ўжо 80 тысяч еўра5

Коўл: Канчатковага рашэння наконт запрашэння Лукашэнкі ў ЗША няма7

У Dana Mall зрабілі велікодны гарадок

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць