Улада4040

Лукашэнка: Я буду падтрымліваць партыю «Белая Русь», хай яна будзе цэнтрысцкай

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» можа пераўтварыцца ў палітычную партыю, якая магла б стаяць на цэнтрысцкіх пазыцыях.

«Кажуць, „Белая Русь“ гатовая стаць партыяй. Гатова — хай становіцца партыяй, я не супраць. Наадварот, я буду падтрымліваць, бо там сабраліся патрыёты», — паабяцаў Лукашэнка.

«Яны могуць сапраўды стаць цэнтрысцкай сілай (…) Напрыклад, кшталту сацыялістычнай партыі ў Францыі, якой не чужая будзе прыватная ўласнасць, але якая не прымае з’яўлення прыватнай уласнасці ў выніку дзікай прыватызацыі», — адзначыў кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка прызнаў, што найбольш вядомыя партыі ў краіне — Камуністычная і БНФ.

Далей ён не мог не абліць брудам платформу БНФ.

«БНФ — зразумела: Захад, нацыяналізацыя, радыкалізацыя, гвалт, шум. Усіх прыбраць, беларусаў толькі пакінуць, кроў беларускую толькі пакінуць, а ўсіх астатніх прыбраць. У нас ёсць праваднікі такіх ідэй у нашым грамадстве», — кажа Лукашэнка.

«А вось цэнтральнае месца (цэнтрысцкая партыя) сёння фактычна свабоднае», — сказаў ён.

Варта адзначыць, што ў Расіі ўтворана сістэма «кіраванай дэмакратыі», пры якой «Адзіная Расія» таксама іграе ролю цэнтрысцкай сілы.
Пры ёй ёсць камуністы на левым флангу і псеўданацыяналісты Жырыноўскага — на правым. Пры гэтым праўдзівую апазіцыю — праеўрапейскія, прадэмакратычныя сілы, якія рэальна змагаюцца за палітычныя перамена — не падпускаюць да Думы, а часам нават да выбараў.

Сапраўды дэмакратычныя сістэмы характарызуе сумленны, празрысты для кожнага грамадзяніна падлік галасоў на выбарах і наяўнасць палітычнай дыскусіі на роўных у масавых СМІ.
Нічога гэтага ў Беларусі пакуль няма.

Каментары40

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі завод выпусціў ружовы маянэз1

Сын Рамзана Кадырава трапіў у цяжкую аварыю16

Святлана Ціханоўская паедзе на Давоскі форум15

Памёр кінааператар Анатоль Забалоцкі

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі42

Колькі каўбасы выходзіць з тоны курыцы і куды дзяюць курыныя косткі?4

У Гомелі ствараюць галерэю снегавых скульптур пад адкрытым небам1

Кампанію «Белвест» прызналі эканамічна неплацежаздольнай

«Я нідзе не еў смачнейшай бульбы». Як беларус знайшоў сябе на краі свету9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць