Надвор'е11

Халоднае надвор'е чакаецца ў выхадныя, у пачатку наступнага тыдня пацяплее

У суботу, 13 кастрычніка, Беларусь будзе знаходзіцца ў полі павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванага ў халодным паветры. Таму гэты дзень стане самым халодным на тыдні,
асабліва адчувальна гэта будзе ў начны час сутак. Ноччу тэмпература паветра будзе толькі плюс 1–6 градусаў, на глебе ў многіх раёнах і месцамі ў паветры чакаюцца замаразкі да нуля — мінус 4. Днём паветра прагрэецца да 5–10 градусаў цяпла, па поўдні — да 12 градусаў.

«Такая тэмпература ў сярэдзіне кастрычніка на 1–3 градусы ніжэйшая за кліматычную норму»,
— адзначыла галоўны сіноптык Беларускага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук. Ападкі ў начны час не чакаюцца, затое днём месцамі па Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах краіны магчымы туман.

Умовы надвор’я ў нядзелю, 14 кастрычніка, будзе вызначаць малаактыўны атмасферны фронт, які перамяшчаецца праз тэрыторыю Беларусі.
Таму месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах прагназуецца туман. Тэмпература паветра ў начны час складзе плюс 2–8 градусаў, па паўночным усходзе чакаюцца замаразкі да нуля — мінус 2 градусаў. Удзень слупок тэрмометра пакажа 6–13 градусаў.

У пачатку наступнага тыдня ўмовы надвор’я пачнуць мяняцца.
Паўночна-заходні вецер паступова зменіцца на паўднёва-заходні, і на тэрыторыю краіны пачне паступаць больш цёплае паветра. Паколькі ў многіх раёнах надвор’е па-ранейшаму будзе вызначаць поле павышанага атмасфернага ціску, дажджоў у панядзелак, 15 кастрычніка, будзе мала. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2–8 градусаў цяпла. На тарфяніках Палесся месцамі слабыя замаразкі да нуля — мінус 2 градусаў. Удзень паветра прагрэецца ад 8 градусаў цяпла па поўначы да 15 градусаў па поўдні краіны.

У аўторак, 16 кастрычніка, заходні і цэнтральны раёны Беларусі трапяць пад уплыў цёплага атмасфернага фронту, які перамяшчаецца з паўднёвага захаду Еўропы. Тут пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начны і ранішні час месцамі чакаецца туман. Ноччу тэмпература паветра складзе 2–9 градусаў цяпла.

Днём паветра прагрэецца да 9–15 градусаў, па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей — да 17 градусаў.

У сераду, 17 кастрычніка, Беларусь застанецца пад уплывам цёплых паветраных мас, якія паступаюць з поўдня Еўропы. Тэмпература паветра ў начны час складзе 4–9 градусаў цяпла. Удзень слупок тэрмометра пакажа 9–15 градусаў. «Такі тэмпературны фон будзе на 2–3 градусы вышэйшы за кліматычную норму», — адзначыла галоўны сіноптык.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

У Беларусі можна арандаваць воданапорную вежу для адпачынку. Спальня — на ўзроўні верхавін дрэў2

Круты расказаў пра працоўны графік Лукашэнкі ў пачатку года1

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе9

Большасць дарослых, якія дасягнулі вяршынь, у дзяцінстве не былі вундэркіндамі

Трамп: Няўзгодненымі застаюцца адно-два найбольш складаныя пытанні пагаднення па Украіне2

«Трэба падмацаванне, мы не можам іх стрымліваць!» Лосік расказаў, як адчувалася 9 жніўня на Валадарцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч4

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць