Юбілею — дастойную сустрэчу, або Як Беларусь будзе славіць Чаргінца
Цяжка ў кароткай зацемцы пералічыць усе аспекты дзейнасці гэтага выдатнага дзеяча нашай эпохі.
«Чалавек, асоба, творца» — так называецца выстава, што адкрылася гэтымі днямі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў гонар юбілею выдатнага беларускага пісьменніка, грамадскага і палітычнага дзеяча.
Выстава займае два стэлажы. У аднаго стэлажа свой падзагаловак: «З вераю ў дабро». На гэтым стэлажы выстаўлены кнігі майстра слова — пачынаючы ад самых ранніх («Тревожная служба», «Следствие продолжается» и «Финал Краба») і заканчваючы выдадзеными зусім нядаўна («Рискованная игра» и «Тайна Овального кабинета»).
Звяртае ўвагу тое, што дзве кнігі пісьменніка выйшлі ў серыі «Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі». Двума тамамі ў гэтай серыі ўганараваны таксама Іван Шамякін, а кнігі некаторых літаратараў (напрыклад, Янкі Брыля, Васіля Быкава, Івана Мележа, Івана Пташнікава ці Вячаслава Адамчыка) за пяць гадоў існавання гэтай серыі яшчэ не выйшлі.
Як і кожны знакаміты пісьменнік, наш юбіляр не можа не выказвацца на тэмы літаратуры.
Паколькі ж наш юбіляр яшчэ і генерал, дык інтэрв’ю з ім у часопісе «Беларуская думка» мае загаловак «На передовой литературы»,а яшчэ адно інтэрв’ю апублікавана ў часопісе «Армия» і мае загаловак «18 минут с писателем и человеком».
Зрэшты, часопіс «Армия» размешчаны на другім стэлажы, які мае дэвіз «Пісьменнік, юрыст, палітык». Не можа не здзіўляць шырыня кругагляду і зацікаўленняў нашага юбіляра.
З літаратуры, выстаўленай на гэтым стэлажы, можна даведацца, што ён уваходзіць у рэдкалегіі выдавецкіх серыяў «Беларуская проза ХХ стагоддзя» і «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», у рэдкалегіі часопіса «Нёман» і энцыклапедыі «Культура Беларусі».На выставе можна ўбачыць і аўтарэферат дысертацыі нашага пісьменніка на атрыманне ступені кандыдата юрыдычных навук. Уражвае празорлівасць даследчыка.
Хоць ад часу напісання дысертацыі прайшло 35 гадоў, яе тэма і сёння актуальная для нашай краіны і навукі: «Административно-правовые проблемы борьбы против пьянства и алкоголизма (По материалам Белорусской ССР)».
Як палітык, наш юбіляр быў сенатарам Беларусі, уваходзіў (ці яшчэ ўваходзіць?) у Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Парламенцкі сход Саюзу Беларусі і Расіі. Аб яго высокім аўтарытэце сведчыць тое, што ён адкрываў у чэрвені 2008 г. у Геленджыку Міжнародную канферэнцыю «Актуальныя праблемы будаўніцтва і развіцця Саюзнай дзяржавы» (а нам, смяротным, думаецца: якія яшчэ могуць быць праблемы?).
Цяжка ў кароткай зацемцы пералічыць усе аспекты дзейнасці гэтага выдатнага дзеяча нашай эпохі, але пра адзін абавязкова трэба сказаць.Наш юбіляр цягне сапраўды цяжкі воз — ён узначальвае Саюз пісьменнікаў Беларусі. Як паведаміў у 2009 г. часопіс «Журналист», ён адначасова з’яўляецца сустаршынёй Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы ды выступае за творчую інтэграцыю беларускай і расійскай літаратур.
Прыкра адно. Чамусьці дагэтуль нашы крытыкі і асабліва літаратуразнаўцы не надалі належнай увагі вывучэнню творчасці юбіляра, асаблівасцяў яго почырку, не стварылі ніводнай манаграфіі. А гэта вельмі патрэбна для навучання творчай моладзі, асабліва для талентаў з глыбінкі, пра якіх шчыра клапоціцца прызнаны майстар слова.
І ўсё ж тое, што выдавецтва «Мастацкая літаратура» прысвяціла яму салідны том у «Личность, время, судьба» ў серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі», высвечвае маштаб асобы пісьменніка. Нагадаю, што з белетрыстаў гонару быць прадстаўленымі ў гэтай серыі пакуль што ўдастоіліся толькі Янка Купала, Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч, Максім Танк ды Іван Шамякін.
Шчырыя прыхільнікі таленту нашага юбіляра з нецярпеннем чакаюць 17 кастрычніка, калі ён у дзень свайго
Каментары