Грамадства22

Аўтуховічу раяць чытаць расейскую гісторыю

Палітвязьню ў турме не перадаюць кнігу пра Беларусь.

Пра тое, што Мікалаю Аўтуховічу гэтак і не перадалі ў гарадзенскай турме кнігу Вадзіма Дзеружынскага «Забытая Беларусь» даведалася грамадзкая актывістка Тацяна Кім з ліста ад вязьня. Тацяна патлумачыла, што раней адправіла Аўтуховічу кнігу гэтага ж аўтара «Тайны беларускай гісторыі». Тая кніга пасьпяхова да адрасата дайшла, а вось «Забытая Беларусь» — не. Сам Мікалай Аўтуховіч у апошнім лісьце пра гэта паведаміў наступным чынам.

«Кнігу мне пакуль не аддалі. Мяркую, прычына не ў вашым надпісу — я яму на кнізе напісала, што ўсё будзе добра. Таму пакуль не варта, відаць, дасылаць такую ж. Чытаючы газэты бачу, што не ўсім падабаецца праўдзівая гісторыя нашых продкаў. Магчыма таму я і не магу атрымаць гэтую кнігу. Не лічу выпадковасьцю тое, што мне тут параілі чытаць расейскую гісторыю.»

Пра сябе Мікалай Аўтуховіч паведаміў ня шмат. Што здаровы і нібыта ўсё зь ім добра. Тацяна Кім працытавала кавалак з ліста, прысьвечаны мінулым парлямэнцкім выбарам.

«Пра выбары ўсё зразумела. Чытаю газэты, бачу. Ды і без гэтага ўсё зразумела, што будзе. Калі б такое адбывалася ўпершыню, можна было б зьдзіўляцца. Рады, што выпусьцілі Сяргея Каваленку. Спадзяюся ў яго ўсё ў парадку са здароўем. Усім вялікае прывітаньне. Усіх абдымаю, да сустрэчы, з павагай — Аўтуховіч».

Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч адбывае 5 гадоў паводле абвінавачаньня ў незаконных дзеяньнях са зброяй. Праваабаронцы ў Беларусі лічыць, што зь ім паквіталіся за спробы выкрыць мясцовых карупцыянэраў.

Каментары2

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму26

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць