Спорт1010

У аўторак: Беларусь — Грузія. Якім будзе лік?

Галоўны трэнер футбольнай зборнай Грузіі Тэмуры Кецбая разлічвае на перамогу ў адборачным матчы чэмпіянату свету-2014 супраць каманды Беларусі.

На прэс-канферэнцыі ў Мінску 15 кастрычніка настаўнік гасцей заявіў, што матч будзе цяжкім. «Беларусь мацнейшая за Фінляндыю. Паражэнне 0:4 ад іспанцаў і адсутнасць набраных ачкоў яшчэ ні аб чым не гавораць.

У каманду вярнуўся Аляксандр Глеб, і гэта ўскладняе нашу задачу», — сказаў Кецбая.

Сустрэча сапернікаў у Тбілісі адбылася 7 верасня. Грузія атрымала перамогу з лікам 1:0.

Матч Беларусь — Грузія пройдзе 16 кастрычніка на мінскім стадыёне «Дынама», пачатак у 19.00.

У другім матчы групы I Іспанія прыме Францыю.

Становішча камандаў: Іспанія — 6 (2 матчы; розніца мячоў 5–0), Францыя — 6 (2; 4–1), Грузія — 4 (3; 2–2), Фінляндыя — 1 (2; 1–2), Беларусь — 0 (3; 1–8).

Якім будзе лік? Ці ідзяце Вы на футбол?

Каментары10

Цяпер чытаюць

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?31

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?

Усе навіны →
Усе навіны

Як рабілі Снежную каралеву для гандлёвага цэнтра Galleria ВІДЭА

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе26

Матацыклы, квадрацыклы, лодкі могуць забраць у беларусаў для войска падчас мабілізацыі18

Дзермант, Пятроўскі і іншыя камуністы прывезлі кветкі Сталіну ФОТА26

Кола адляцела ад грузавіка і прыляцела ў медыцынскую ўстанову1

Беларускіх і расійскіх пілотаў трэці дзень утрымліваюць у Тунісе без тлумачэння прычын. У іх адабралі пашпарты4

Якім будзе надвор'е на калядным тыдні1

«Мінск!» У новым сезоне серыяла «Эмілі ў Парыжы» згадалі Беларусь4

Прэм’ерныя паказы спектакля «Ладдзя роспачы» пройдуць у РТБД з 27 да 30 снежня

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?31

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць