Грамадства1212

Лябедзька просіць падатковую і Генпракуратуру адрэагаваць на выказванні Лукашэнкі расійскім СМІ

І праверыць, ці сплаціў Лукашэнка падатак з атрыманага «Майбаха».

Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька просіць падатковую інспекцыю Мінска і Генеральную пракуратуру адрэагаваць на выказванні Аляксандра Лукашэнкі на прэс-канферэнцыі расійскім СМІ 16 кастрычніка.

Паводле яго слоў,

падатковую інспекцыю ён заклікае адрэагаваць на заявы Лукашэнкі па факце дарэння яму грамадзянінам замежнай дзяржавы аўтамабіля "Майбах".

"Размова ідзе пра атрыманне даходу звонку, а значыць, яго атрымальнік, грамадзянін Лукашэнка, па дзейным заканадаўстве абавязаны выплаціць падатак. Я сумняваюся, што гэта зроблена, таму палічыў патрэбным звярнуцца ў падатковую інспекцыю па Мінску", — сказаў лідар АГП.

Да таго ж Лябедзька спрабуе высветліць, калі менавіта кіраўніку дзяржавы падаравалі "Майбах".

"Нельга выключаць, што факт дарэння меў месца да снежня 2010 года, тады ўзнікае пытанне: а ці ўказана гэтая маёмасць у дэкларацыі аб даходах кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі?
Нічога асабістага, але, калі ад мяне патрабуюць дэкларацыю за 17 гадоў, то чаму ніхто не рэагуе на факт, ад якога яўна патыхае карупцыйным духам. "Майбах" — гэта не бутэлька шатландскага віскі і не флакон французскай парфумы. Тут наогул ёсць поле для дзейнасці не толькі падатковай інспекцыі, але і супрацоўнікаў міністра ўнутраных спраў", — сказаў Лябедзька.

Таксама лідар АГП падрыхтаваў зварот у Генеральную пракуратуру краіны, ён настойліва рэкамендуе Генпракурору Канюку распачаць крымінальную справу па факце спробы даць хабар службовай асобе ў асабліва буйным памеры.

"Тое, што ўчора агучыў Аляксандр Лукашэнка датычна хабару ў 5 мільярдаў долараў за прыватызацыю "Беларуськалія", ёсць нішто іншае, як крымінальнае злачынства", — лічыць Лябедзька. Гэтая спроба, паводле яго слоў, павінна быць неадкладна расследавана, і "пасярэднік Міша" павінен знаходзіцца ў турме "на месцы Бяляцкага". "Калі гэтага не адбудзецца сёння, то заўтра ён прыйдзе ў кабінеты ўлады з чамаданам, дзе не 5, а 10 мільярдаў долараў.

Калі праваахоўныя органы не адрэагуюць на такога роду публічныя заявы, значыць, пачалася "сейфавая прыватызацыя" або папросту масавы, карупцыйны распродаж уласнасці краіны", —
перакананы лідар АГП.

Каментары12

Цяпер чытаюць

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію8

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію

Усе навіны →
Усе навіны

«Цярплівыя і працавітыя, як кітайцы». Як беларусаў бачыць кітайскі магістр беларускай філалогіі7

17‑гадовага гродзенскага блогера зноў затрымалі, ужо па новай справе за паклёп

Вынеслі прысуд аршанцу, з-за дзеянняў якога сышоў з рэек цягнік

У ЗША ўхваляюць удары па «ценявым флоце» Расіі1

Рыжычэнка: Заробак 2500 даляраў у Беларусі праз дзесяць гадоў — гэта абсалютна рэалістычныя лічбы17

«Мы да Еўропы бліжэй, чым вы. А зброі ў людзей больш, чым у мянтоў». Як жыве Абхазія пад кантролем Расіі3

Упершыню Лукашэнка надзеў гальштук на сустрэчу з пасланнікам Трампа6

Зяленскі прыехаў у Купянск. Расія сцвярджае, што ён акружаны5

Лукашэнка пра Трампа: Апошнім часам ён мне вельмі падабаецца сваімі дзеяннямі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію8

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць