Спорт1212

Міністрам спорту прызначаны Шамко, Рачкоўскі будзе віцэ-прэзідэнтам НАК

Лукашэнка 31 кастрычніка разгледзеў кадравыя пытанні. Ён прызначыў Шамко Аляксандра Ігаравіча міністрам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Рыжанкоў Максім Уладзіміравіч (раней працаваў начальнікам упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта, сын першага беларускага міністра спорту Уладзіміра Рыжанкова), прызначаны памочнікам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму.

Аляксандр Лукашэнка таксама ўнёс у Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта кандыдатуру Рачкоўскага Ігара Анатольевіча для яго абрання першым віцэ-прэзідэнтам НАК Рэспублікі Беларусь.

Лукашэнка адзначыў, што Аляксандр Шамко чалавек у спорце не выпадковы. У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях ён курыраваў зборную каманду па пажарна-ратавальным спорце, якая чатыры разы станавілася чэмпіёнамі свету (найбольшая колькасць перамог прадстаўнікоў адной краіны ў гісторыі гэтага віду спорту).

Ігар Рачкоўскі [былы кіраўнік Памежнага камітэта звольнены пасля справы з плюшавымі мядзведзікамі — НН] зараз узначальвае Беларускую федэрацыю паруснага спорту, добра знаёмы з пытаннямі развіцця спорту вышэйшых дасягненняў.

Лукашэнка запатрабаваў ад зноў прызначаных без прамаруджанняў прыступіць да працы. Ужо сёння яны будуць прадстаўлены калектывам.

Дадзеныя кадравыя рашэнні былі прынятыя напярэдадні заўтрашняга пасяджэння Выканкама НАК, на якім будуць вырашаны ўсе асноўныя арганізацыйныя пытанні дзейнасці абноўленага Выканкама, вызначаны задачы віцэ-прэзідэнтаў і кожнага члена Выканкама.

У развіццё рашэнняў Алімпійскага сходу Выканкаму трэба будзе абмеркаваць і зацвердзіць найбольш актуальныя аспекты функцыянавання алімпійскага руху Беларусі.

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі13

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзяжурыць пад дзвярыма». Ганну Бонд зноў пераследуе сталкер34

У Польшчы знайшлі спосаб ажывіць заняпалую вёску на мяжы з Беларуссю

«І горы не патрэбныя». Пад Гроднам мужчына зрабіў трасу для цюбінгу проста ў сваім двары

Мадура прапаноўвалі выехаць у Турцыю, але ён не пагадзіўся7

УСУ ўдарылі па найбуйнейшым расійскім вытворцу акумулятараў для беспілотнікаў і ракет2

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда20

Нікаласа Мадура вядуць вуліцамі Нью-Ёрка13

Прэзідэнт Калумбіі заявіў, што будзе бараніцца са зброяй у руках ад ЗША26

Камандзір 136‑й расійскай мотастралковай брыгады загінуў у ДТЗ у Луганскай вобласці4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі13

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць