Здарэнні1616

Мінскі міліцыянер застрэліўся на працоўным месцы

Пра тое, што ў гарадскім аддзеле міліцыі № 2 Фрунзенскага РУУС Мінска, размешчаным на вуліцы Адзінцова, 47, проста падчас нясення службы застрэліўся аператыўны дзяжурны, паведаміў ананімны карыстальнік.

Ва Упраўленні Следчага камітэта па Мінску заявілі, што ў СК крымінальнай справы па гэтым выпадку няма, а чуткі тут каментаваць не могуць.

Некаторыя падрабязнасці удалося атрымаць толькі ад крыніцы. якая пажадала застацца неназванай.
Паводле яе слоў, усё адбылося ў ноч на 30 кастрычніка ў пакоі адпачынку аддзялення. Афіцэр міліцыі стрэліў сабе ў скронь з пісталета Макарава і загінуў імгненна. У гэты час на суседнім ложку адпачываў эксперт-крыміналіст таго ж аддзялення — куля прайшла навылёт літаральна ў некалькіх сантыметрах ад яго. Міліцыянт пры гэтым атрымаў настолькі сур’ёзны стрэс, што яму спатрэбілася дапамога спецыяліста-псіхолага.

Вядома, што ў загінулага міліцыянта засталіся жонка і двое дзяцей.

Ні праблем у сям’і, ні якіх-небудзь непрыемнасцяў па службе ў яго не было, а ў кіраўніцтва ён знаходзіўся на добрым рахунку. Што менавіта вымусіла супрацоўніка міліцыі звесці рахункі з жыццём, так і засталося загадкай.

На жаль, гэтая трагедыя далёка не першая ў гісторыі беларускай міліцыі. Толькі за апошнія гады здзяйснялі самагубства міліцыянты ў Бярозе і Магілёве, а ў Шчучыне нядаўна звольніўся супрацоўнік МУС забіў дачку, параніў жонку і застрэліўся сам.

Каментары16

Цяпер чытаюць

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Сяброўка Ліліі Лукашэнкі перапісала свае актывы ў Еўропе6

19 чалавек загінулі ад атручвання алкаголем у Ленінградскай вобласці. Сурагат вырабляла выхавацелька дзіцячага садка6

У баранавіцкім СІЗА новы начальнік4

Блішч зрабіў эфектныя ФОТЫ Драздоў — такімі вы іх не бачылі18

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць