Культура22

У Мінску прэзентавалі аўдыёкнігу ўспамінаў Ларысы Геніюш

Успаміны паэткі агучыла народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

Увечары 6 лістапада ў Мінску адбылася прэзентацыя аўдыёкнігі «Птушкі без гнёздаў» з успамінамі Ларысы Геніюш.

Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай зямлі, Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org выдалі яе ўспаміны «Птушкі без гнёздаў» аўдыёкніжкай.
Успаміны Ларысы Геніюш агучыла народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

Па словах праграмнага дырэктара «Радыё Рацыя» Яраслава Іванюка, аўдыёкніжка ўбачыла святло ў рамках праекта «Памяць па-над часам і межамі».

Таксама неўзабаве ўспаміны Ларысы Геніюш выйдуць у перакладзе на польскую мову. Над тэкстам працаваў адзін з лепшых перакладчыкаў Чэслаў Сэнюх.
Польскі варыянт кнігі будзе ўзбагачаны архіўнымі фатаздымкамі, з якіх частка яшчэ нідзе не друкавалася, а таксама грунтоўнымі каментарамі гісторыкаў.

Па словах Іванюка, праект рэалізуецца пры дапамозе польскага МЗС і пад патранажам «Радыё Рацыя» і Польскага радыё для замежжа, дзе гэтыя ўспаміны таксама гучаць у эфіры. Ён падзякаваў сям’ю Ларысы Геніюш, «без дапамогі якой гэты праект, напэўна, не ажыццявіўся б».

«Тое, з чым я сутыкнулася пры агучванні аўдыёкніжкі, — распавяла Зінаіда Бандарэнка, — гэта на самай справе настолькі ўзнёслая і адказная праца, што прайшло ўжо некалькі месяцаў, а ўсё не магу пра гэта забыць. Лічу, што гэтая кніга павінна быць у кожнага з нас на стале. І калі мы яе прачытаем, мы будзем жыць па-іншаму, паводзіць сябе па-іншаму і змагацца па-іншаму».

Бард Алесь Камоцкі праспяваў песні на словы Геніюш.

Каментары2

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае8

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

На некаторыя спецыяльнасці ў БДУ прахадны бал склаў 396 і 398 балаў3

Трамп плануе вывесці ЗША з ЮНЕСКА3

Жанчына ў кафэ ў Грузіі сыграла для наведвальнікаў «Завіруху» ВІДЭА2

У Мінску пабудуюць мост, які злучыць Каменную горку і Ціміразева

«Прынялі рашэнне пакінуць». Айцішнікі жывуць за мяжой, а іх дзеці — у Беларусі5

«Хай спяць пад кустамі!» У Барысаве патрабуюць зрабіць штосьці з бяздомнымі на вакзале11

Расійскія ДРГ праніклі ў Пакроўск5

«Чакаю афіцыйных прабачэнняў». У беларускі згарэў адпачынак у Пакістане з‑за памылкі ў візе3

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае8

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць