Грамадства55

Натальля Пяткевіч запрашала Крамэра ў кавярню

Зь візытам у Беларусі перабывае памочнік дзяржсакратара ЗША Дэвід Крамэр.

Памочнік дзяржсакратара ЗША Дэвід Крамэр зь візытам у Менску: «ЗША гатовыя палепшыць адносіны зь Беларусьсю пры выкананьні некалькіх умовах. Калі гэтага ня будзе, адносіны будуць далей пагаршацца».

У сталіцы Беларусі знаходзіцца зь візытам памочнік дзяржсакратара ЗША Дэвід Крамэр. У сераду ён сустрэўся з прадстаўнікамі беларускіх недзяржаўных СМІ. Тое, што сп.Крамэр не зьбіраецца сустракацца зь «дзяржаўнымі журналістамі», ён паведаміў яшчэ ў Вашынгтоне паслу Хвастову.

Дэвід Крамэр паведаміў, што меўся прыехаць у Беларусь яшчэ раней, але ў яго ўзьніклі праблемы з атрыманьнем беларускай візы. «Мне не тлумачылі прычыны і проста адмаўляліся выдаваць візу. Пэўна, ім ня вельмі спадабаўся мой папярэдні візыт», — жартаваў амэрыканец. Мінулы візыт Крамэра ў Беларусь прыйшоўся летась на люты, акурат перад прэзыдэнцкімі выбарамі, якія ЗША не прызнала легітымнымі і дэмакратычнымі.

Як адзначыў, Дэвід Крамэр галоўным пунктам ягонага сёлетняга візыту ёсьць спроба паляпшэньня беларуска‑амэрыканскіх адносінаў. Крамэр адзначыў, калі Беларусь разьлічвае палепшыць адносіны з Амэрыкай, то яна павінна вызваліць абсалютна ўсіх палітзьняволеных, спыніць крымінальныя справы супраць апазыцыйных актывістаў (у прыватнасьці, ён адзначыў справу «Маладога фронту»), даць магчымасьць мірнага правядзеньня «Чарнобыльскага шляху», а таксама не перашкаджаць у правядзеньні Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Калі гэтыя патрабаваньні ня будуць выкананыя, то адносіны з ЗША могуць стаць яшчэ горшымі.

На лягічнае пытаньне журналістаў, куды яшчэ горш, Дэвід Крамэр сказаў, што адносіны сапраўды кепскія, але «яшчэ ёсьць куды рухацца». Могуць быць уведзеныя візавыя санкцыі супраць яшчэ большага кола дзяржаўных чыноўнікаў, а таксама ўведзеныя санкцыі супраць дзяржаўных прадпрыемстваў. «Ёсьць і іншыя варыянты. Чытайце «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі» там сказана пра большасьць зь іх», — адзначыў Крамэр.

Разам з тым ён сказаў, што ў выпадку выкананьня патрабаваньняў ЗША беларускія прадпрыемствы атрымаюць неабмежаваную магчымасьць гандлю з амэрыканскімі прадпрыемствамі. «Многія амэрыканскія гандлёвыя агенцтвы па сёньняшні дзень ня маюць магчымасьці працаваць у Беларусі. Паляпшэньне адносінаў павялічыць магчымасьць кантактаў паміж Беларусьсю і ЗША. Ад атрыманага будзе выгадна, як амэрыканскаму, так і беларускаму народу».

Учора сп.Крамэр меў сустрэчы з прадстаўнікамі афіцыйнай улады. Ён сустрэўся з міністрам замежных справаў Сяргеем Мартынавым. Па словах Крамэра, гэтая сустрэча была неабходная дзеля таго, «каб не было ніякай двухсэнсоўнасьці ў пазыцыі ЗША адносна Беларусі». Адносна пытаньня, ці атрымаў прадстаўнік Белага дому нейкія запэўніваньні з боку Мартынава. Крамэр сказаў, што пакуль рана гэта камэнтаваць. Мы неаднаразова чулі з боку беларускага боку, што іх адносіны з Эўропай паляпшаюцца, але мы ня бачым канкрэтных зрухаў».

Таксама Дэвід Крамэр сустракаўся з намесьніцай кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Натальляй Пяткевіч. Гэтая сустрэча не была заплянаваная, пра яе асабіста папрасіла спн.Пяткевіч і праходзіла яна ў нефармальнай абстаноўцы, у адной зь менскіх кавярняў. Крамэр сказаў, што зьмест той размовы істотна нічым не адрозьніваўся ад размовы з Мартынавым. Амэрыканец не разглядае гэты момант, як нейкі невялікі крок да магчымага дыялёгу. «Амэрыка будзе чакаць канкрэтных крокаў», ‑‑ адзначыў ён.

Сёньня з раніцай Дэвід Крамэр меў сустрэчу з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі. Ён адзначыў, што за апошні год убачыў у шэрагах апазыцыі адзінства, якое ўвесь час расьце. Таксама Крамэр адзначыў, што правядзеньне Кангрэсу ёсьць вельмі добрым знакам.

Напрыканцы прэс‑канфэрэнцыі памочнік дзяржсакратара адзначыў, што Амэрыка будзе вельмі зацікаўлена сачыць за правядзеньнем «Чарнобыльскага шляху».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў7

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча не адмаўляецца ад планаў адкрыцця памежных пераходаў з Беларуссю

Вялікія чэргі з легкавікоў утварыліся ўжо і на мяжы з Расіяй4

Польшча хоча стварыць уласную сцяну дронаў1

Стала вядома, колькі зарабляе Ксенія Санковіч12

«Помста былой?» Гісторыя выкінутай з машыны балонкі Татошкі ўзарвала сацсеткі4

Жанчыну з дзіцем выставілі з аўтобуса праз дзіцячы ровар. Ці гэта законна?7

У Мінску з’явілася вуліца кадэбэшніка Федасюка, які загінуў у перастрэлцы з Андрэем Зельцарам24

У ГУР расказалі дэталі спецаперацыі ў Пакроўску і цяжкія баі там2

Беларускі футбаліст назваў суперніка «чорным шымпанзэ». Яму пагражае дыскваліфікацыя і штраф5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў7

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць