Свет11

Еўракамісар Фюле: Любыя станоўчыя змяненні ў адносінах ЕС і Беларусі залежаць ад пытання палітвязняў

Еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле сустрэўся ў Бруселі з жонкамі беларускіх палітзняволеных — Наталляй Пінчук, жонкай праваабаронцы Алеся Бяляцкого, і Марынай Адамовіч, жонкай экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.

Як паведамляе прэс-служба еўракамісара, асноўнай тэмай сустрэчы, якая адбылася 7 лістапада, стала абмеркаванне ўмоў, у якіх утрымліваюцца беларускія палітзняволеныя, а таксама намаганняў ЕС па іх вызваленні і рэабілітацыі.

Фюле падкрэсліў, што вызваленне беларускіх палітзняволеных з’яўляецца адной з найважнейшых тэм для Еўрасаюза. «Я добра разумею, якія выпрабаванні перажываюць вашы мужы і вашы сям’я, — сказаў еўракамісар, звяртаючыся да сваіх суразмоўніц. — Я зноў заклікаю беларускія ўлады неадкладна і без усякіх умоў вызваліць і рэабілітаваць усіх палітзняволеных. Я таксама заклікаю ўлады спыніць націск і не пагаршаць умовы ўтрымання палітзняволеных».

Штэфан Фюле падкрэсліў: любыя станоўчыя змяненні ва ўзаемаадносінах ЕС і ўлад Беларусі залежаць ад вырашэння пытання пра палітзняволеных.

Як паведамлялася раней, 7 лістапада жонкі Бяляцкага і Статкевіча таксама сустрэліся са старшынёй Еўрапарламента Марцінам Шульцам, членамі камітэта па правах чалавека ЕП і еўрапарламентарыям з Польшчы Яцэкам Сарыушам-Вольскім.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Пяскоў пракаментаваў абвінавачванні ў атручванні Навальнага надзвычай рэдкім звыштаксічным ядам6

Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у Радзе міру, але пазней8

Лукашэнка заявіў, што прапаноўваў ЗША ідэальны варыянт наконт Венесуэлы, але яны зрабілі глупства12

«Вагнер» пераключыўся на дыверсіі ў Еўропе5

У Брэсце пенсіянерка патанула ў Мухаўцы — яна карміла лебедзяў і ўпусціла ў ваду корм1

Лукашэнка пачуў страхі расіян згубіць Беларусь і тэрмінова пачаў запэўніваць у вечнай любові15

Беларусаў шакавалі школьнікі з Кармы — яны не пераклалі ніводнага беларускага слова42

«Я нядаўна быў у Кіеве і чуў ацэнкі вашай працы — яны далёкія ад трыумфальных». Дарадца Ціханоўскай рэзка адказаў Кавалеўскаму22

Над Мінскам было зафіксавана гало

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць