Свет33

Першы прысуд за «масавыя беспарадкі» ў Маскве: 4,5 года калоніі агульнага рэжыму

Максім Лузянін цалкам прызнаў віну і сказаў, што згодзен з усімі абвінавачваннямі.

Суд прысудзіў Максіма Лузяніна да 4,5 года калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у беспарадках на Балотнай плошчы 6 мая 2012 года. Адвакаты будуць абскарджваць гэтае рашэнне.

Пракурор патрабаваў для Лузяніна шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі. Абарона прасіла суд прызначыць яму ўмоўнае пакаранне.

Лузянін — адзіны з абвінавачаных у беспарадках падчас пратэставага мітынгу 6 мая ў Маскве, хто цалкам прызнаў сваю віну. Справа ў дачыненні да яго была выдзелена ў асобную вытворчасць.

Ён знаходзіўся пад арыштам з 30 мая і праходзіў у якасці абвінавачанага па двух артыкулах: аб удзеле ў масавых беспарадках і гвалце ў дачыненні да прадстаўніка ўлады.

Акрамя Лузяніна, фігурантамі справы аб удзеле ў беспарадках падчас майскага мітынгу з’яўляюцца яшчэ 17 чалавек. Большая частка з іх знаходзіцца пад арыштам.

* * *

Як паведаміў з залы суда карэспандэнт агенцтва Рапсі, пракурор падкрэсліваў, што Лузянін паддаўся заклікам іншых удзельнікаў масавых беспарадкаў і дзейнічаў наўмысна.

У заключнай прамове пракурор таксама згадаў «станоўчыя характарыстыкі» абвінавачанага і той факт, што ў яго ёсць непаўналетні сын, і папрасіў прысудзіць Лузяніна да шасці з паловай гадоў турмы.

Паводле абвінаваўчага зняволення,

Лузянін ужыў гвалт у дачыненні да прадстаўнікоў улады, а менавіта — «сарваў шлем і бронежылет з паліцэйскага, нанёс яму шматлікія ўдары, якія прывялі да страсення мозгу», а другога супрацоўніка АМАПу збіў з ног.

З абвінавачвання вынікае таксама, што Лузянін будаваў барыкады на шляху паліцыі. Паліцыя шкоду ад дзеяння Лузяніна ацаніла ў $6 тысяч (кошт 14 бронежылетаў, 29 палак, шлемаў, двух мегафоноў, васьмі рацый).

Адвакаты настойваюць на тым, што папярэдняя медыцынская экспертыза па іх падабаронным была праведзена з парушэннямі, і патрабуюць паўторнага псіхіятрычнага даследавання.

На пасяджэнне суда прыехаў адзін з лідараў апазіцыі Аляксей Навальны. Паводле яго словаў, фігуранты «балотнай справы» «ні ў чым не вінаватыя, яны выпадкова патрапілі ў гэтую сітуацыю». Ён таксама выказаў меркаванне, што Лузянін прызнаў віну пад ціскам супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Шматдзетнаму бацьку-вахтавіку з Мазыра, якога хацелі пазбавіць бацькоўскіх правоў, удалося вярнуць дзяцей1

Пяскоў пракаментаваў абвінавачванні ў атручванні Навальнага надзвычай рэдкім звыштаксічным ядам6

Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у Радзе міру, але пазней8

Лукашэнка заявіў, што прапаноўваў ЗША ідэальны варыянт наконт Венесуэлы, але яны зрабілі глупства13

«Вагнер» пераключыўся на дыверсіі ў Еўропе7

У Брэсце пенсіянерка патанула ў Мухаўцы — яна карміла лебедзяў і ўпусціла ў ваду корм1

Лукашэнка пачуў страхі расіян згубіць Беларусь і тэрмінова пачаў запэўніваць у вечнай любові15

Беларусаў шакавалі школьнікі з Кармы — яны не пераклалі ніводнага беларускага слова43

«Я нядаўна быў у Кіеве і чуў ацэнкі вашай працы — яны далёкія ад трыумфальных». Дарадца Ціханоўскай рэзка адказаў Кавалеўскаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць