Аўто9898

«Не бывае нармальных людзей, у якіх машына даражэйшая за 20.000$»?

Бура эмоцый — натуральная рэакцыя грамадства на гібель 9-гадовага дзіцяці. Чыё сэрца вытрымае такое?

Гаворка пра здарэнне не звялася да пытання аб занядбаных пад’ездах да школ і паркоўках каля іх — яны сапраўды не вытрымліваюць крытыкі, непрадуманыя.
Людзям даводзіцца падвозіць дзяцей да школаў, а паркавацца няма дзе. Асабліва гарачая гэтая праблема для гімназій і ліцэяў, куды з’язджаецца дзятва з цэлых раёнаў.

Іншае пытанне — асвятленне прышкольных пляцовак і вуліц увогуле. Цэнтр Мінска ззяе агнямі, а выедзьце на ўскраіны. А ў раённыя гарады? Нават на вуліцах абласных цэнтраў мноства непадсветленых пешаходных пераходаў.

Сталі гаварыць і пра культуру аўтамабілістаў у Мінску.

Ну і «Поршэ Каен» — тып машыны таксама прыцягнуў увагу.

«Не бывае нармальных людзей, у якіх машына даражэйшая за 20.000$», — напісаў у сацыяльнай сетцы адзін рэпарцёр.

Аднак большасць ягоных фрэндаў сустрэлі такі камент агнём крытыкі. Запярэчыла і рыэлтарка, сама ў мінулым журналістка Таццяна Снітко: «Кіроўца вінаваты толькі ў тым, што заехаў за знакі. У тым жа вінныя ўсе іншыя кіроўцы ў той школы. Няважна, якая марка машыны і ў каго колькі грошай. Важна тое, што менавіта яму пад колы скокнула дзіця. А 7-й вечара гэтай парой не светла, абодва не бачылі адзін аднаго. Гэта страшны збег абставінаў, але так бывае, калі парушаць правільныя забароны. Не ўязджаць за знак! Не гуляць каля машын! А рэпарцёр гэты што — у ролі Госпада Бога? Кім хлопец ўявіў сябе?»

А вы што думаеце?
Ці этычна ездзіць на «Поршэ Каен»? Увогуле і ў такой краіне сярэдняй заможнасці, як Беларусь, у прыватнасці? Пішэце ў каментах да гэтага артыкула.

Каментары98

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Дасведчанага праграміста з літоўскай IT-кампаніі асудзілі ў Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай7

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі1

Гарналыжніца Ліндсі Вон вярнулася да трэніровак ВІДЭА2

Кафеін замест какаіну. Дачка забітага наркабарона Эль Менча кіруе кавярняй у Каліфорніі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць