Меркаванні2727

Дэвід Марплз: У Беларусі жыццё — гэта змаганне

Інтэрв’ю з прафесарам гісторыі Універсітэта Альберты (Канада), аўтарам кнігі «Беларусь — дэнацыяналізаваная нацыя».

Вы апублікавалі некалькі кніг пра Беларусь — краіну, якую нячаста ўзгадваюць у навуковых колах. Чаму Вы пачалі пісаць пра Беларусь?

Усё пачалося з даследавання чарнобыльскай катастрофы 1986 года. Я тры разы пабываў ва Украіне ды напісаў дзве кнігі пра выбух на ЧАЭС. Пасля, на канферэнцыі ў Вашынгтоне ў красавіку 1991 года, я сустрэў некалькі беларусаў. Адзін з іх прапанаваў мне заняцца вывучэннем наступстваў чарнобыльскай катастрофы ў Беларусі і, для пачатку, запрасіў на канферэнцыю ў Мінск, якая мела адбыцца праз год. Тады я ўпершыню пабываў у Беларусі.

Памалу я зацікавіўся іншымі сферамі беларускага жыцця, гісторыяй і палітыкай краіны. Воляю выпадку я быў у Мінску падчас прэзідэнцкіх выбараў у 1994 годзе і наведаў некалькі мітынгаў. Гэта стала незабыўным жыццёвым досведам, бо тыя выбары былі насамрэч апошнімі свабоднымі выбарымі, і іх вынікі не былі загадзя прадвызначаныя.

Што, па-Вашаму, у Беларусі з’яўляецца самым цікавым для сусветнай грамадскасці?

Мне падаецца, людзям цікавая гісторыя краіны, асабліва перыяд станаўлення незалежнай дзяржавы. Тыя, хто прыязджае ў Беларусь, часта прывязваюцца да гэтай краіны і да людзей. Беларусь зазнала шмат гора ў мінулым: сталінскія рэпрэсіі, акупацыя, наступствы аварыі на ЧАЭС. Зразумела, Лукашэнка і яго здольнасць так доўга заставацца ва ўладзе таксама з’яўляюцца аб’ектам цікаўнасці.

Як бы Вы ацанілі вобраз Беларусі ў сусветных СМІ?

Вобраз Беларусі ў медыя вельмі негатыўны і часта засяроджаны вакол «апошняй дыктатуры Еўропы» ды парушэннях правоў чалавека. Дзве гэтыя тэмы абавязкова фігуруюць пры любой згадцы пра Беларусь.

Да Беларусі таксама ставяцца як да «нацыі ў чаканні», nation-in-waiting, расейскамоўнай групы людзей, якая ніколі не была адданая ідэям нацыянальнай дзяржавы, заснаванай на роднай мове і культуры. Ствараецца ўражанне дзяржавы, што застрагла паміж эпохамі. Часам, каб апісаць Беларусь, ужываюць выраз «музей Савецкага Саюза». Але такое адлюстраванне Беларусі збівае з панталыку, бо сучасная Беларусь — гэта цалкам прадукт эпохі сталінізму, савецкай рэспублікі і наўмыснага знішчэння нацыянальнай мовы і культуры ў часы СССР. Міжнародны ізгой Лукашэнка ж і ёсць прадуктам таго мінулага, гэта савецкі чалавек дазвання. Лукашэнку пашэнціла прыйсці да улады ў 1994 годзе, але, у адрозненне ад іншых постсавецкіх лідараў, у яго не было досведу працы ў партыйнай эліце.

Вы ўваходзіце ў склад журы другога конкурсу «Belarus in Focus» для міжнародных журналістаў, якія пішуць пра Беларусь. Што Вы думаеце пра гэты конкурс і чаму Вы пагадзіліся ў ім удзельнічаць?

Гэты конкурс — выдатны шанец нагадаць пра таленавітых беларускіх журналістаў, чыя праца часта па падпадае пад цэнзуру ці забарону. Хоць у краіне і існуюць некаторыя незалежныя медыі («Наша Ніва», «Народная воля», «Беларускі партызан» і інш.), большасць СМІ кантралюецца дзяржавай і агучвае погляды ўрада. Журналістаў нярэдка пераследуюць за меркаванні. Часам падаецца, што праз гэта ў журналістаў часам выпрацоўваецца «мысленне чалавека ў аточанай крэпасці», яны апускаюцца да ўзроўню другасных спрэчак наконт палітычнай стратэгіі ды пасадаў. Але ў публікацыях у замежных СМІ яны могуць свабодна выражаць сваё меркаванне. Я мяркую, што гэты конкурс — выдатная магчымасць для іх.

Я таксама мяркую, што яны змогуць данесці да чытача тэмы, на якія рэдка звяртаюць увагу на Захадзе: Беларусь у мінулым (асабліва да 1917 года), культура, паўсядзённае жыццё, самі беларусы — ад інтэлектуальнай эліты да жыхароў вёсак.

Ваша наступная кніга пра Беларусь выйдзе вясною 2013 года. Пра што яна і для каго яна?

Кніга называецца «Наша славутае мінулае: лукашэнкаўская Беларусь і Вялікая айчынная вайна». Галоўная тэма кнігі — гістарычная памяць, прынамсі, сучаснае выкарыстанне і распаўсюд дзяржавай гістарычных ваенных міфаў СССР для аб’яднання нацыі.

Гэтая тэма займала мяне цягам гадоў, і толькі я нядаўна зрабіў яе тэмай сваёй кнігі. Я прысвяціў тры гады даследаванням. У асноўным я вывучаў гістарычныя сайты, помнікі і мемарыялы, афіцыйныя святкаванні гадавінаў, а таксама паведамленні СМІ ў 2006—2012 гг.

Як часта Вы наведвалі Беларусь? Якія Вашы галоўныя ўражанні ад краіны?

Я бываў у Беларусі кожны год, пачынаючы ад 1992 года і да 2010 года. Часам я прыязджаў двойчы на год.

На жаль, апошнія два гады я не трапляў у Беларусь. У 2012 годзе мне адмовілі ў візе. А раней я наведаў шмат рэгіёнаў (Гомель, напэўна, адзіны горад, у якім я не быў, але я ўсё яшчэ планую даехаць туды).

Я магу сказаць, што Беларусь зрабіла на мяне вельмі пазітыўнае ўражанне. Тутэйшыя лясы і азёры нагадваюць мне маю родную правінцыю Альберта ў Канадзе.

Мне падабаецца, што сем’і ў беларусаў дружныя, падабаецца, як людзі гутараць за сталом. Нават у гарадах адчуваеш сябе, нібы ў вёсцы — настолькі людзі блізкія адно да аднаго. У Беларусі я здабыў сабе некалькі блізкіх сяброў.

Я заўважаю, што моладзь не настроеная цярпець сваю долю ды захоўваць статус-кво. Беларусы — адна з найярчэйшых еўрапейскіх нацыяў, і яны дакладна кантрастуюць з іміджам Беларусі ў заходніх СМІ як краіны, дзе пануюць КДБ й міліцыя. Унікальная рыса Беларусі — гэта той жывы дух маладых людзей.

У Канадзе асноўныя свабоды часта ўспрымаюцца людзьмі як дадзенасць, а жыццё — гэта зусім не змаганне. А ў Беларусі жыццё — гэта змаганне. Праўда, беларусы маюць савецкі гарт для гэтага…

Апішыце Беларусь з дапамогаю трох словаў.

Спакойная, мірная, шматпакутная. І зямля, і нацыя такія.

* * *

    Інтэрв'ю з'явілася дзякуючы Інфармацыйнаму бюро салідарнасці з Беларуссю.

      Дэвід Марплз — пачэсны прафесар (Distinguished Professor) гісторыі Універсітэта Альберты, а таксама адзін з найлепшых спецыялістаў па Беларусі, Украіне і Расіі ў Паўночнай Амерыцы. Ад 2010 года Дэвід Марплз займае пасаду Прэзідэнта Асацыяцыі беларусазнаўчых даследаванняў Паўночнай Амерыкі. З 2012 года ўезд у Беларусь яму быў забаронены без тлумачэння прычын. Аўтар шматлікіх манаграфій і артыкулаў пра Беларусь. Сярод іншых кніг, напісаў:

        Belarus: A Denationalized Nation (Amsterdam: Harwood Academic Publishers, 1999)

          Belarus: From Soviet Rule to Nuclear Catastrophe (Basingstoke, UK: Macmillan Press; New York, N.Y.: St. Martin’s Press; and Edmonton, AB: The University of Alberta Press, 1996).

            The Lukashenka Phenomenon: Elections, Propaganda, and the Foundations of Political Authority in Belarus (Trondheim, Norway: Trondheim Studies on East European Cultures and Societies, No. 21, 2007.

              Prospects for Democracy in Belarus (Washington, DC: GMFUS-Heinrich Boll, 2006) [Co-edited with Joerg Forbrig and Pavol Demes]. Second revised edition published later in the same year.

                The Collapse of the Soviet Union, 1985–1991 (Harlow, Essex: Pearson Education-Longman, 2004).

                  Motherland: Russia in the 20th Century (London: Longman, 2002).

    Каментары27

    Цяпер чытаюць

    Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

    Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

    Усе навіны →
    Усе навіны

    Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

    Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

    Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

    У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

    У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

    Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

    Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

    УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

    Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

    больш чытаных навін
    больш лайканых навін

    Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

    Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

    Галоўнае
    Усе навіны →

    Заўвага:

     

     

     

     

    Закрыць Паведаміць