Грамадства11

На наступным тыдні ў Беларусь прыляціць прэзыдэнт Ірана

Верагодная дата візыту — 21—22 траўня.

Верагодная дата візыту — 21—22 траўня. На просьбу Радыё Свабода ўдакладніць тэрмін прыбыцьця Махмуда Ахмадзінэжада ў амбасадзе Ірану ў Беларусі адказалі, што яшчэ чакаюць пацьверджаньня зь Міністэрства замежных справаў сваёй краіны.

У амбасадзе таксама паведамілі, што заўтра ў Менск прылятае прэсавы аташэ прэзыдэнта Ірану, які й давядзе да мэдыяў больш падрабязную інфармацыю.

Кіраўнік прэсавай службы прэзыдэнта Беларусі Павал Лёгкі на нашае пытаньне аб дне прылёту ў Беларусь прэзыдэнта Ірану сказаў:

«Я ўпэўнена адкажу на гэта пытаньне толькі заўтра».

Да гэтага візыту бакі маюць намер падрыхтаваць некалькі пагадненьняў дзеля разьвіцьця двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах, у тым ліку ў эканамічнай.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка наведваў Іран у сьнежні 2003 году і ў лістападзе 2006 году.

А ў верасьні 2004 году адбыўся афіцыйны візыт у Беларусь тагачаснага прэзыдэнта Ірану Махамада Хатамі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай30

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Усе навіны →
Усе навіны

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

Рыбакоў расказаў, чаго хочуць амерыканцы ад Беларусі7

У Мінску адкрываецца візавы цэнтр Кіпра1

Мільярдэр ахвяраваў $100 тысяч мужчыну, які абяззброіў стралка ў Сіднеі5

Пацанскі рэп на верш Максіма Танка і гангстарскі нуар ад Петруся Броўкі. Блогер ажывіў беларускую класіку з дапамогай нейрасетак3

Целы галівудскага рэжысёра Роба Райнера і яго жонкі знойдзеныя ў іх доме ў Лос-Анджэлесе

Асноўнае, што расказаў Бабарыка на першай прэс-канферэнцыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай30

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць