Культура

«Крама» разбурае мур

У інтэрнэце трывае праект «Мур». Яго аўтары прапануюць супольнымі намаганьнямі разбурыць віртуальную сьцяну па абрысу Беларусі, якая месьціцца на сайце murproject.org.

У інтэрнэце трывае праект «Мур». Яго аўтары прапануюць супольнымі намаганьнямі разбурыць віртуальную сьцяну па абрысу Беларусі, якая месьціцца на сайце murproject.org. Каб выняць з муру сваю «цагліну», трэба «клікнуць» па ім курсорам. Пакуль «разбурана» крыху болей за 11 000 «цаглін». Выняўшы «цаглінку», можна пабачыць новы кліп гурту «Крама». Варашкевіч і Ка спэцыяльна для гэтага праекту запісалі беларускі кавэр на знакамітую песьню «Pink Floyd» «The Wall». Між тым, кліп на «Мур» ужо разыходзіцца па інтэрнэце — ролік зьявіўся на відэасэрвісах video.google.pl і youtube.com.

Гэта ўжо трэці беларускі кавэр на гэты твор — раней свае вэрсіі прапанавала расейская група «Комба Бакх» і ляўрэат апошняга «Басовішча» — гурт «Parason».

«Мы жадаем, каб інтэрнэт‑супольнасьць заўважыла, што вандроўкі па сайтах у сеціве могуць быць ня толькі забавай, але і часткай удзелу ў важнай грамадзкай дзейнасьці. Мы хочам перадаць асноўную інфармацыю пра праблемы з дэмакратыяй у Беларусі і адначасова паказаць якім чынам можна (нават ня жывучы у Беларусі) падтрымаць дзейнасьць на карысьць вырашэньня гэтых праблемаў. Мы хочам каб інтэрнэтавая актыўнасьць сталася першым крокам да грамадзянскае актыўнасьці ў рэальным сьвеце», — кажуць у звароце ініцыятараў праекту з суполкі Homo Faber.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці6

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі6

Ці могуць іранскія ракеты пагражаць Парыжу, Берліну і Лондану?

Беларуска хацела атрымаць у польскім банку іпатэку, а цяпер можа сесці на пяць гадоў6

Дрон, які заляцеў у Літву і там узарваўся, не быў зафіксаваны літоўскімі радарамі2

«Советская Белоруссия» адказала на прызнанне сябе экстрэмісцкай пакаянным лістом7

«Тэлефон, цацкі новыя, коцік». Беларус паказаў вясковую прыбіральню і скарыў тыкток3

У Калумбіі разбіўся самалёт з больш чым сотняй вайскоўцаў на борце

Пуцін канстатаваў пачатак спаду расійскай эканомікі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці6

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць