Грамадства11

Актывістку МФ аштрафавалі

Судзьдзя суду Савецкага раёну Менску Аксана Рэлява разгледзела два адміністрацыйныя пратаколы (за «Чарнобыльскі шлях» 26 красавіка і акцыю супраць скасаваньня ільготаў 20 траўня) на актывістку незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Людмілу Атакулаву і пакарала яе штрафам у 25 базавых велічыняў — 775 тысяч рублёў.

Людміла Атакулава была на занятках у той час, калі па яе прыйшлі міліцыянты. Яны патлумачылі, што ёй неабходна праехаць зь імі ў РУУС Савецкага раёну Менску. Толькі там Людміла даведалася, што яе абвінавачваюць ў тым, што яна стварыла калёну і арганізавала несанкцыянаванае шэсьце пасьля таго, як акцыя «Чарнобыльскі шлях» скончылася.

Таксама на Людмілу, адзіную сярод затрыманых падчас акцыі 20 траўня, склалі пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага шэсьця. Варта сказаць, што акцыю 20 траўня супрацоўнікі міліцыі прадухілілі, так што шэсьця як такога не было. Гаворыць Людміла Атакулава:

«Я ня ведаю, як гэта патлумачыць. Гэта вельмі дзіўна. Я не была нейкай адметнай асобай як падчас першай, гэтак і падчас другой акцыі. Але лёгіку ў дзеяньнях нашых спэцслужбаў шукаць не даводзіцца».

Сябры Людмілы прыйшлі да будынку суду, каб падтрымаць яе. Сярод іх быў былы кіраўнік «Маладога фронту» Павал Севярынец, Барыс Гарэцкі, Наста Палажанка, а таксама актывісты з рэгіёнаў. Павал Севярынец лічыць, што прэвэнтыўнае затрыманьне і асуджэньне Людмілы Атакулавай ёсьць спробай ўлады запалохаць моладзь, не дапусьціць сходу каля будынку суду Савецкага раёну 28 траўня, калі пачнецца суд над маладафронтаўцамі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка5

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Усе навіны →
Усе навіны

«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі26

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты8

У Крамлі заявілі, што мірны план ЗША надалей будзе правіць Джарэд Кушнер7

Спявачка Доліна заявіла, што ўсё ж верне паўтара мільёна даляраў пакупніцы сваёй кватэры8

Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах. Якой яна будзе, «залежыць ад фінансавання»1

Мацкевіч: Абараняйце сваіх лідараў32

Хто тая жанчына, якая перакладае Лукашэнку з арабскай мовы ў ягоным турнэ?6

Вынікі лёсавання чэмпіянату свету па футболе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка5

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць