Архіў

"Балтыйскім хвалям" у эфіры пакуль адмовілі

№ 13 (134) 1999 г.


"Балтыйскім хвалям" у эфіры пакуль адмовілі

 

У мінулую сераду Камісія радыё і тэлебачаньня Літвы па выніках конкурсу адмовіла ў ліцэнзіі на вяшчаньне для радыё "Балтыйскія хвалі".

Праект дэпутата літоўскага сэйма Рымантаса Плейкіса сумесна зь Беларускім Інфармацыйным Цэнтрам прадугледжваў штодзённую трансляцыю на сярэдніх хвалях па-беларуску як уласных праграм, так і рэтрансьляцыю іншых беларускіх перадачаў, якія робяцца за межамі Беларусі і выходзяць на кароткіх хвалях. Агулам "Балтыйскія хвалі" прэтэндавалі на пяць гадзінаў вечаровага этэру. Аднак Камісія радыё і тэлебачаньня, надзеленая паўнамоцтвамі разьмеркаваньня радыёчастотаў, палічыла праект немэтазгодным.

З кампэтэнтных крыніцаў нам стала вядома, што да такога рашэньня Камісію схіліў "званок" з адміністрацыі прэзыдэнта В.Адамкуса, які, у сваю чаргу, ужо некалькі месяцаў адчувае прэсынг з боку як дыпляматаў А.Лукашэнкі, так і службаў бясьпекі расейска-беларускага саюзу, для якога недапушчэньне "Балтыйскіх хваляў" сталася адной з галоўных задач. У прыватнасьці, як стала вядома ад супрацоўнікаў брытанскага Вэстмінстэрскага фонду, што дэкляраваў фінансавую падтрымку новаму радыё, да іх з мэтай спыніць праект неаднаразова зьвяртаўся пасол Беларусі ў Англіі Ул.Шчасны.

Новае радыё мелася стаць альтэрнатыўным сродкам масавай інфармацыі на сярэдніх хвалях, што і насьцярожвала прэзыдэнта Лукашэнку, пасьля абраньня якога, як вядома, у Беларусі былі закрытыя ўсе незалежныя электронныя сродкі масавай інфармацыі. Адмова ў ліцэнзіі чарговы раз сьведчыць пра залежнасьць Літвы ад палітыкі ўсходняга суседа.

Інфарматар

P.S. У мінулую пятніцу Камісія радыё і тэлебачаньня Літвы, якой, відавочна, залежыць на ўласнай незалежнасьці ад дзяржаўных структураў, сабралася зноў, каб "зьмякчыць" сваё ранейшае адмоўнае рашэньне. У выніку быў абвешчаны новы конкурс на тыя самыя частоты, але не на стандартную пяцігадовую ліцэнзію, а на гадавую. Заяўкі прымаюцца да 4 жніўня, а вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 18 жніўня. Як паведаміў "НН" Рымантас Плейкіс, "Балтыйскія хвалі" ўжо падрыхтавалі новую заяўку, але прагназаваць вынік ён не бярэцца. "Складваецца ўражаньне, што Камісія толькі зацягвае час, імкнучыся захаваць бачнасьць сваёй незалежнасьці ў краіне, дзе паводле Канстытуцыі ня можа быць дзяржаўнага кантролю над СМІ", – сказаў Р.Плейкіс.


Каментары

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

У Каракасе амерыканскія спецназаўцы «бачылі» праз сцены. Што гэта за супертэхналогія?2

Вінаватага ў гібелі двух дзяцей у ДТЗ пад Воранавам пасадзілі на 8 гадоў1

Каля Каложы ў Гродне з'явіўся жывы вяртэп1

Нядаўна адкрытую скульптуру армрэслера ў Магілёве ўжо закруцілі плёнкай ФОТАФАКТ4

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай3

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах8

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам3

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць