Архіў

Алесь Грыневіч. Зьнікненьне канкурэнтаў (Камэнтар тыдня)

№ 14 (135) 1999 г.


КАМЭНТАР ТЫДНЯ

Алесь ГРЫНЕВІЧ

Зьнікненьне канкурэнтаў

 

Юры Захаранка зьнік больш за два месяцы таму. За гэты час людзі патроху прызвычаіліся да факту, што вядомы ў краіне чалавек можа сысьці, не пакінуўшы сьлядоў. Самая аптымістычная вэрсія зьнікненьня — Захаранка хаваецца з уласнай волі. Але чаму тады так нясьпешна вядзе пошукі міліцыя? Чаму Лукашэнка ўпэўнена заявіў, што Захаранка трапіў пад «разборкі» крымінальнікаў?

Валеры Костка, сябра грамадзкай камісіі па пошуках Захаранкі, лічыць, што былы міністар жывы і недзе ўтрымліваецца спэцслужбамі. Але сказаць больш карэспандэнту «НН» сп.Костка не пажадаў, каб «не падставіць чалавека». Маўляў, журналісты любяць пашумець, і з-за шуму Захаранку могуць забіць. Не ўпершыню нам даводзіцца сутыкацца з думкай, што публічнасьць у адносінах з уладамі толькі зашкодзіць, і лепш прамаўчаць. Але на нашу думку, што цішыня — рыхтык тое, што ўладам патрэбна. Калі няма шуму, можна пакрысе забыцца на тое, што цябе непасрэдна ня тычыцца.

Нарэшце, самая змрочная вэрсія — Захаранка ўжо нежывы. Але нават тыя, хто ставіць у адзін шэраг з Захаранкам Майсеню, мала вераць ва ўласныя «страшылкі», бо «ў нас такога ня можа быць». Між тым, зьнікненьні палітычна няўгодных людзей — схема, добра спрактыкаваная ў 80-я гады дыктатурамі Лацінскай Амэрыкі. Калі яна было магчымая там учора, сёньня яна магчымая і ў нас.

Захаранка, як і Карпенка з Чыгіром — гэта чалавек, які мог (можа) зрабіцца супернікам Лукашэнкі ў гіпатэтычных выбарах. Пры ўсіх высокіх рэйтынгах ППРБ амаль такая ж колькасьць людзей увогуле не вызначае асобы, за якую яны маглі б прагаласаваць. Канкурэнтаў не паказваюць у тэлебачаньні і не даюць ім слова. А ўлады, ведаючы пра сілу сымбаляў, абыходзяцца з патэнцыйнымі «сьцягамі» апазыцыі, як калісьці Іван Ціцянкоў — зь бел-чырвона-белым палотнішчам.


Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць