Архіў

Паштовая скрынка

№ 25 (146), 1999 г.


 Паштовая скрынка

 

Людміле К. зь Менску. Само па сабе апісаньне вандроўкі цікавае чытачу тады, калі гэта падарожжа пешкі праз Заір, аўтастопам на Алтай або ўплаў зь Бярозаўкі да Горадні. Калі ж гэта адпачынак на Адрыятыцы ці Браславах, то тут зачапіць можа хіба нешта складанейшае за простае апісаньне.

У беларускай вёсцы ўсё нязвыкла для чалавека расейскай культуры. І імёны («Юзік, Анэля, Чэся, Стэфа, Адальфіна, Яня, Стася, Францішак, Генрых, Мар’ян, Франак»), і тое, што Даўгаўпілс лічаць беларускім горадам Дзьвінскам, і тое, што ніхто не глядзіць «Поля цудаў» і ніхто ніколі ня чуў песьні Барыса Грабеншчыкова пра горад залаты, і тое, што па выразах «голь на выдумку хітра» і «ў жыдкім відзе» могуць пазнаць чалавека, які думае па-расейску, і тое, што жывуць у цагляных двухпавярховых дамах.

Чалавек расейскай культуры думае, што па-беларуску нельга выказаць усё, што гэтая мова недастаткова вобразная і ня мае навуковага лексыкону. Бо яму так мама казала. Таму ён глядзіць на гэтую Беларусь і не прызнае.

Чытачу зь Менску. Дзяцей Уладзімера Арлова зваць Багдан і Раман, Глёбусавых — Мікола й Ядзьвіга, Вячоркавых — Радаслава, Францішак і Ружана, дачок Ігара Бабкова Ганна і Багдана-Эва, Натальлі Бабінай — Паўліна й Тамара, а слынны беларускі нацыяналіст Янка Станкевіч сваіх дзяцей назваў Вячка, Юрка і Багуш. А вы ўвогуле каталік ці праваслаўны?


Каментары

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Гандаль каштоўнасцямі непрымальны, Літва па-ранейшаму будзе блакаваць транзіт беларускіх угнаенняў4

Пад Полацкам сутыкнуліся аўтобус і легкавік, два чалавекі загінулі1

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура16

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць