Архіў

Севярын Квяткоўскі. Па-за мурамі

№ 31 (152), 15 лістапада 1999 г.


 

Дыскаграфія

Па-за мурамі

Зьявіўся сыгнал касэты «Нябачны мур». Праграма складаецца зь песьняў Алеся Камоцкага, Шымона Зыховіча, Дытара Калькі і Віктара Шалкевіча. Гэта запіс восеньскага канцэрту-фэстывалю на «Вольнай сцэне», першага спатканьня бардаў Беларусі, Польшчы й Нямеччыны

 

Алесь Камоцкі, які па нядаўнім ўласным прызнаньні “нарэшце навучыўся іграць на гітары”, прадстаўлены гітамі “Кастрычнік”, “Я выдумаў цябе”, “Восень”. Камоцкі — чалавек і аўтар грунтоўны, таму ён распачынае праграму, страхуючы слухача ад любых эмацыйных непажаданак.

Калі Камоцкі малюе вобразы падарожжа па краі й па сэрцах, дык Шымон Зыховіч падхоплівае тэму, але седзячы ў “Кнайпе зь нізкай стольлю”. З кавай, з цыгарэтай блукае віртуальна. Дзіва што — Зыховіч “вядучы выканаўца” кракаўскага кабарэ “Піўніца пад баранамі”. Як каго, а мяне зьдзівілі ў Зыховіча ноткі, якія перагукаюцца з матывамі расейскіх “выканаўцаў аўтарскай песьні”. Ці справа не ў нацыянальнасьці, а ў “аўтарскасьці”? Зрэшты, у Зыховіча можна адчуць і раньнія “чырвонагітарныя” матывы... У любым выпадку, Шымон Зыховіч — профі і наш чалавек на ўсе сто. У тым сэнсе, што ён бы ўпісаўся ў культурніцкую тусоўку і Менску, і Вільні, і Горадні.

Бадай, найбольшым адкрыцьцём фэсту стаўся выступ Дытара Калькі. Немец. Першая асацыяцыя — здаровы гатычны замак, шэрага да чарнаты колеру, у якім сядзіць суворы чалавек і грае на аргане, ці піша змрачнаваты партрэт, ці прыдумляе казку, у якой “паснулі ўсе навек”. Менавіта з бахаўскай строгай тэмы пачынае Калька сваю песьню “пра Свабоду”. Нібы падыгрывае распаўсюджаным стэрэатыпам, каб адразу ж узарваць іх. Наступную песьню “Бязьмежныя лясы” можна параўнаць з вэрсіяй песьні пра “Падманутую Галю” “Вопляў Відаплясава”. Круты забайняк на гармоніку. Калька, вядома, выкарыстоўвае й гітару, але ўражвае менавіта гармонік, які ў ягоных руках сапраўды “uber alles”. Прасьпявай Калька які кавалак на ўступных экзамэнах у кансэрваторыю, яго б выперлі праз сэкунду. Але на тэатральнай сцэне ён адзін стварае нешта блізкае да рок-канцэрту. Таксама наш чалавек.

Шалкевіч на касэце распачынае выступ “нясмачнай” па зьмесьце песьняй “Менскі часопіс “Архэ” і цагліна Ружанскага замку”, у якой “сустрэліся потныя рукі”. Завяршае “нясмачнай” па тэме “З Новым годам, электарат”. Паміж імі ёсьць дзьве цудоўныя мінінавэлі “Рэквіем па настаўніцы” і “Патрыятычнае танга “Цнота”. У першай настаўніцу расейскай мовы зь беларускай вёскі зьядае воўк, а ў другой гарадзенская прастытутка паддаецца на патрыятычныя лёзунгі польскага афіцэра пра бясплатнае каханьне і застаецца падманутая, бо ён аказваецца жыдом, савецкім шпегам. Прыкольная мініятура — стыхія Шалкевіча. Гістарычная тэматыка ў яго патасна-банальная, а сацыяльная, калі падыходзіць да тэмы першага нумара часопіса “Arche”, — парнаграфія. Затое Шалкевіч адзначаецца такой экспрэсіяй, што, як той джын, руйнуе і ўзводзіць любога віду муры.

Каб я пісаў не рэцэнзію, а казаў тост, я б скончыў словамі: “Дык вып’ем за сяброў, за класную музыку, і за тое, каб нябачныя муры, якія разьдзяляюць людзей, сталіся бачнымі, але несапраўднымі!”

Севярын Квяткоўскі

 

Каментары

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ34

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць