Архіў

Навіны зь Беларусі

№ 35 (156), 20 — 26 сьнежня 1999 г.


 Навіны зь Беларусі

 

500 рабочых трох дырэктараў зьнялі, бяруцца за чацьвертага

У Магілёве работнікі заводу «Зэніт» даюць дыхту дырэктару Новікаву. Рэч у тым, што дырэкцыя спрабуе выкінуць свабодны прафсаюз з прадпрыемства. А прафарганізацыя на заводзе баявая і адстойвае інтарэсы рабочых па-сапраўднаму. Ужо 3 дырэктары зьмяніліся, пасля таго як супраць іх арганізоўвала кампанію тутэйшая прафсуполка. Але і чацьверты дырэктар дзейнічаў тымі ж мэтадамі. У прыватнасьці, ён загадаў выселіць офіс прафсаюзу з заводу ў інтэрнат, які знаходзіцца ў 2 км ад «Зэніту». З гэтым не пагадзіліся рабочыя і прыйшлі да кабінэту дырэктара зь пікетам. Было каля 120 чалавек. Дык дырэктар, замест размовы зь людзьмі, абазваў іх тупагаловымі, свабодны прафсаюз абвінаваціў у тым, што ён корміцца з амэрыканскіх даляраў і грукнуў дзьвярыма. Але прафсаюз і тут не сумеўся і ўжо даў позву ў суд за абразу, абяцае і масавыя акцыі, і нават страйк. Рабочыя незадаволеныя дырэктарам, незадаволеныя гаспадарчым станам прадпрыемства. У падтрымку лідэраў ужо складзены зварот, які падпісалі пад 500 заводзкіх людзей. Гэта сіла, і зь ёй прыйдзецца лічыцца. Досьвед зьняцьця дырэктараў у прафсаюзу ўжо вялікі.

Сымон Глазштэйн

 

Быццам бы Віньнікава

Віньнікава быццам бы знайшлася, але яе ніхто ня бачыў, толькі чулі. Карэспандэнт BBC Астальскі, які рыхтаваў зь ёй інтэрвію, сам яе ня бачыў, толькі гаварыў праз тэлефон. А даведаўся ён пра яе ад знаёмых ягоных знаёмцаў. Гаварыла яна не ўжывую, а ў запісе дзеля перашкодаў на лініі.

Яна ўжо дала інтэрвію радыям «Свабодзе» і «Рацыі». Кажа яна ўсякае. Толькі Карпенку ўсё дзякуе, што ён яе выратаваў. Наш пасол у Вялікай Брытаніі Шчасны сьцьвярджае, што гэтыя яе заявы запісваліся ў Маскве даўней, а цяпер толькі пракручваюцца, а ці то яна сама ў слухаўку з журналістамі гаворыць, ці то гэта хто іншы, таго спадар Шчасны ня ведае. Хоць быццам бы яна сапраўды ў Лёндане, дзе й яе сын жыве.

Б.Т.

 

Ганчарэнка замест Ціцянкова

Міністра сувязі, былога начальніка магілёўскай пошты Ганчарэнку, прызначылі кіраваць справамі прэзыдэнта. Ён такі невысочанькі, выпіць любіць, а капіталістаў ня любіць.

 

Надзеі на Дзень Волі

15 сьнежня на Варвашэні 8 адбылася прэс-канфэрэнцыя, прысьвечаная чарговай дамове між Беларусяй і Расеяй з удзелам Вінцука Вячоркі і Вячаслава Сіўчыка. Была падкрэсьленая сур’ёзнасьць і небясьпека гэтае дамовы, якая, у адрозьненьне ад ранейшых дакумэнтаў гэткага кшталту, дае рэальныя перадумовы для стварэньня адзінае вайсковае прасторы і пашырэньня абсягу дзейнасьці расейскіх спэцслужбаў на дзьве краіны. А гэта яшчэ й дэстабілізацыя становішча ва ўсім рэгіёне (чаго вартая, скажам, афіцыйная заява пра пакліканасьць Беларусі бараніць прастору «ад Рыгі да Кіева»). Таму першую падзяку — за хуткую і вострую рэакцыю — лідэры Народнага Фронту склалі ўрадам менавіта гэтых краінаў, якія, разам з Заходняй Эўропай, занялі «цьвёрдую пазыцыю» адносна Расеі. «Падпісаньне саюзнае дамовы сталася своеасаблівай лякмусавай паперкай, па якой мы вызначаем, з кім нам варта мець справу, а з кім — не», — адзначыў Вячорка. Гэткай самай лякмусавай паперкай станецца яно, відаць, і для Народнага Фронту, што мае паказаць, чаго ён варты. Асноўныя надзеі Фронт зьвязвае з Днём Волі-2000, які павінен быць адзначаны масавымі дэманстрацыямі ды іншымі формамі «ціску на рэжым». Мэта — адстаўка дзейнага прэзыдэнта і ўраду. Пра гэта распавёў Вячаслаў Сіўчык, які трапіў на прэс-канфэрэнцыю «з карабля на баль» (калі «караблём» лічыць залю суда, дзе даюць кару ў 217 млн. рублёў за выхад на праезную частку).

Не засталося па-за ўвагай і правапарушэньне тыдня — зьбіцьцё ў СІЗА Андрэя Клімава 13 сьнежня. Кіраўніцтва БНФ выказала надзвычайнае абурэньне з гэтае нагоды (дарэчы, на канфэрэнцыі прысутнічалі маці і жонка дэпутата). Што да Клімава, які да зьняволеньня ня меў нават мэдычнае карткі па месцы жыхарства, дык цяпер яму ўпару даваць інваліднасьць. Што тут можна сказаць пра праваахоўную сыстэму краіны?

Зьяўленьнем Т.Віньнікавай фронтаўцы ўсьцешаныя, хоць і прагучала туманная фраза адносна «розных варыянтаў» разьвіцьця падзеяў з намёкам на розныя магчымыя падаплёкі падзеяў.

А.С.


Каментары

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне8

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

У Цэнтральную і Усходнюю Еўропу цякуць мільярды: рэкордныя інвестыцыі, нягледзячы на нявызначанасць3

Бізнэсмен аднаўляе сядзібу Радзівілаў і адкрыў побач лазневы комплекс1

Зяленскі: Пуцін не сядзіць у турме — гэта самы вялікі кампраміс, на які пайшоў свет3

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком31

Беларуска-эмігрантка аддае нырку мужу, каб выратаваць яго4

Беларусы расказваюць, якія прадукты выкідаюць на ўездзе ў Польшчу, а за што і штрафуюць9

«У сярэднім кіроўца аўтавоза атрымлівае 130 еўра за суткі». Дальнабойшчык з Віцебска апісаў сваю працу1

Кавалеўскі заявіў, што Ціханоўская запавольвае працэс вызвалення палітвязняў39

Махляры нажыліся на беларусах, якія вельмі хацелі трапіць на канцэрт расійскага рэпера Мот8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне8

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць