Архіў

Сяргей Радштэйн. Чачэнскі мультымільянэр не шкадуе грошай на вызваленьне бацькаўшчыны

№ 3 (160), 17 — 24 студзеня 2000 г.


 

Чачэнскі мультымільянэр не шкадуе грошай на вызваленьне бацькаўшчыны

Якія грошы стаяць за чачэнскімі незалежнікамі? Чачэнскія. Адзін з тых, чые фінансы ідуць на падтрымку маджахедаў — мільянэр Ходжахмэт Нухаеў.

 

Постаць настолькі калярытная, што ў Англіі Фрэдэрык Форсайт выдаў пра яго кнігу, якая называецца The Icon, а палякі і галяндцы цяпер здымаюць рамантычны дакумэнтальны фільм.

У 1975 годзе малады студэнт-юрыст разам з шасьцю землякамі заснаваў у Маскве таемны Камітэт вызваленьня Чачэніі. Камітэт адразу падумаў пра грошы на гэтую справу і заняўся продажам джынсаў. Гэтай групоўцы наканавана было стаць адной з найлепш арганізаваных паўлегальных камэрцыйна-клянавых групаў у Маскве, а Нухаеву — мультымільянэрам.

«Шчыра кажучы, я не адрозьніваў, дзе грэх, дзе чысьціня, — кажа Нухаеў у інтэрвію нямецкаму часопісу Die Woche, — бо не было калі думаць. Але падсьвядома я ўжо тады ставіў на крэўнае сваяцтва, прапаноўваў чачэнскім камэрсантам дбаць пра ўласную бясьпеку праз узаемадапамогу сваякоў. Калі гэтага не хапала, тады я сам арганізоўваў усіх да супольнай абароны».

Пра Нухаева ходзяць легенды: у 1989 годзе яго выклікалі «на размову» дванаццаць маскоўскіх крымінальных босаў. Запрапанавалі прыняць іхныя кодэксы й правілы гонару і жыць паводле законаў расейскага злачыннага сьвету, але ён адказаў ім: «Вы ў найлепшым выпадку можаце стаць людзьмі гонару, а мы, чачэнцы, нараджаемся такімі». Пачалася страляніна, а пасьля й сапраўдная вайна, у выніку якой загінулі ўсе дванаццаць аўтарытэтаў. Нухаева шматкроць арыштоўвалі, тройчы судзілі, усяго ён за сваё жыцьцё адседзеў цэлыя сем гадоў, пасьля апошняга арышту (у 1991 годзе) уцёк з турмы. У 1994-м менавіта ён фармаваў службу замежнай выведкі Чачэніі, у 1995-м яго паранілі пад Грозным, і тады ён заняўся ў Баку і Стамбуле арганізацыяй падтрымкі для чачэнцаў ды наладжваньнем кантактаў на Захадзе. Менавіта ён арганізаваў і прафінансаваў візыт Масхадава ў Лёндан і паездку чачэнскай дэлегацыі на сустрэчу АБСЭ ў Стамбуле.

Ягоны камэнтар да сёньняшняй сытуацыі: «Камунікацыі перакрытыя, але расейцы не кантралююць мяжы з Грузіяй». «Мы маглі б хоць цяпер дасылаць туды дадатковыя грошы, але нашыя суайчыньнікі спыталіся: нашто? Сапраўды, у іх усё для змаганьня ёсьць, а зброю яны пэрыядычна захопліваюць у расейцаў. Толькі мала перамагчы і ў гэтай, другой вайне, калі мы можам зноў прайграць мір».

Былы мафіёзі мае ўласныя ідэі ўрэгуляваньня сытуацыі на Каўказе. Ён кажа, што вайну Расея вядзе ня толькі дзеля кантролю за нафтай, але й дзеля ўмацаваньня свайго прэстыжу «вялікай дзяржавы», якая ўмее навязаць свае інтарэсы нават кулаком. Каўказцы ж, каб магчы супрацьстаяць, мусяць аб’яднацца ў дзяржаву-таварыства традыцыйнага для сябе кшталту, заснаванае на прынцыпе крэўнага сваяцтва. А чачэнскі народ павінен паказаць іншым каўказцам прыклад: «Ваўкі павінны вярнуць сабак назад у зграю».

Гарантамі бясьпекі ў дзяржаве, пабудаванай паводле прынцыпаў Нухаева, былі б старэйшыны родаў. Выбіраць кіраўніка супольнасьці ён таксама хацеў бы праз сваяцкія структуры — спачатку на ўзроўні сям’і, тады — роду і кляну і гэтак да дзявяткі правадыроў плямёнаў, што кіруюць усёй нацыяй. «Калі празь дзесяць гадоў памруць Аліеў і Шэварднадзэ, дык толькі чачэнскі прыклад зможа прадухіліць хаос».

Нухаеў займаецца і практычнай дзейнасьцю. У 1998 ён заснаваў Каўкаскую Эканамічную Супольнасьць (КЭС). КЭС мае штаб-кватэру ў Лёндане і аддзяленьні ў Грозным, Тбілісі, Баку, Стамбуле, Тэгеране, Варшаве і Вашынгтоне. На задуму стваральніка гэтая кантора мусіць стаць эканамічнай асновай новай каўкаскай супольнасьці.

Бягучыя справы супольнасьці вядзе Мансур Яхімчык, паляк, што навярнуўся ў іслам, колішні студэнт Оксфарду. Справы іхныя йдуць: толькі ў Баку яны трымаюць 80 харчовых супэрмаркетаў і цэмэнтавы завод.

Выглядае гэткі шэраг трохі дзіўна — шэйп, род, фондавая біржа, супэрмаркет, джынсы... Нібыта ўтопія. Але Нухаеў настроены рашуча — ён не шкадуе грошай на падтрымку ўцекачоў, а 200 мужчынаў яго роду ваююць з расейцамі.

Сяргей Радштэйн


Каментары

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Гроднам адкрылі гарналыжную трасу4

Пры вялікім марозе кіпень замярзае імгненна. Ведаючы гэта, людзі ладзяць зімовыя феерверкі ВІДЭА4

Лукашэнка прызнаў, што не можа нічога прадказваць на будучыню10

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію1

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінула былая супрацоўніца «Беларусьфільма»

У Мінску ў сумёце знайшлі слабенькую саву ФОТЫ2

У Францыі падчас пахавання маці застрэлілі былога лідара карсіканскіх нацыяналістаў2

Чым цяперашнія пратэсты ў Іране адрозніваюцца ад папярэдніх7

Беларускі рыбак паказаў, як злавіў рыбіну памерам з дзесяцігадовае дзіця ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць