Архіў

Паштовая скрынка

№ 5 (162), 31 студзеня — 7 лютага 2000 г.


 Паштовая скрынка

 

Кастусю Т. з Гомеля. Усё ХХ ст. мы не перастаем зьдзіўляцца таму, што яшчэ жывем як нацыя. Нягледзячы ні на што! А каб і надалей цешыцца з гэткай радасьці, мы не перастаем прарочыць сабе скон — ці то ад акупантаў, ці то ад сваіх вырадкаў. Атрымліваецца зачараванае кола. Каб парваць яго, трэба сіламоц прымусіць сябе жыць сабою тут і цяпер — у вялікім і малым. А калі замінаюць — бараніць сваё права. Развагі пра ўсялякія лёсы ды наканаваньні нацыі — гэта хвароба, наркатычная залежнасьць: пацешысься сабе, што Жыве Беларусь, а выйдзеш на вуліцу — пачынаецца ломка.

Адаму Б. з Баранавічаў, Яну В. зь Менску. Зьлістуйцеся Вы з газэтай «Шаг» самі, адкажыце сп.Гуткоўскаму, выказаўшы свае думкі наконт «Нашай Нівы». Праблемы там няма. Уся праблема, што была ў нас рэцэнзія на ягоную касэту — адмоўная, вось чалавека і заняло.

Эдуарду К. з Гальшанаў. Факсымільнае выданьне «Нашай Нівы» будзе працягнутае, наступны том мае выйсьці ўжо ў першым паўгодзьдзі сёлета. Але выдаваць будзе не «Беларуская навука», а выдавецтва «Тэхналёгія», бо матор праекту, сп.Зьміцер Санько, перайшоў туды працаваць. Тэл. «Тэхналёгіі» (017) 227 19 40.

Яцку Р. зь Менску. Перадамо нашаму «краністу».


Каментары

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў3

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

Мінскі завод выпусціў ружовы маянэз1

Сын Рамзана Кадырава трапіў у цяжкую аварыю16

Святлана Ціханоўская паедзе на Давоскі форум15

Памёр кінааператар Анатоль Забалоцкі

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі43

Колькі каўбасы выходзіць з тоны курыцы і куды дзяюць курыныя косткі?4

У Гомелі ствараюць галерэю снегавых скульптур пад адкрытым небам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў3

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць