Архіў

Андрэй Скурко. Кабзар памаладзеў

№ 11 (168), 13 — 19 сакавіка 2000 г.


 

Кабзар памаладзеў

 

Сёлетнія — 176-я — угодкі з дня нараджэньня Тараса Шаўчэнкі, якія ўсё прагрэсіўнае ўкраінства адзначала 9 сакавіка, не мінулі незаўважна і для нашага сталічнага гораду М. З гэтае нагоды ў Доме дружбы адбылася вечарына, зладжаная аб’яднанымі сіламі шматлікіх украінскіх арганізацыяў Беларусі і асьвячоная прысутнасьцю Надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Ўкраіны Анатоля Драня, які блаславіў мерапрыемства «нязлым ціхім словам», а пасьля, дзеля датрыманьня дыпляматычнага, значыцца, такту, прачытаў верш Вялікага Кабзара па-беларуску. Потым саматужныя дыяспарныя вакальна-харэаграфічныя калектывы з бляскам выканалі абавязковую рытуальную праграму.

Наймацнейшыя воплескі сарваў сьпявак-саліст Міхайла Хаецкі, доктар-нарколяг па спэцыяльнасьці, — уладальнік надзвычайнага тэнару і калярытнага выгляду. Была і «раздача сланоў» — кіраўніцтва Дому дружбы атрымала ад украінскае амбасады шыкоўнае выданьне «Кабзара», яшчэ адно — у якасьці суцяшальнага прызу — атрымаў паэт Ул.Скарынкін.

Словам, усё было як звычайна — на першы погляд. Аднак, скрозь звычайны фіміям «вялікаму змагару», «бацьку крытычнага рэалізму» праступалі абрысы эўрапейскага кантэксту, адчуваліся відавочныя спробы дастасаваньня да яго творчасьці Т.Шаўчэнкі. (Найбольш яскрава яны выявіліся ў выступе Т.Кабржыцкай, якую можна аднесьці і да дыяспарнай — як этнічную украінку, і да беларускай — як выкладчыцу БДУ — культураў.) Паказальна было нават тое, што сам нованароджаны, які, звычайна, пад час такога кшталту мерапрыемстваў касавурыцца з-пад смушкавае шапкі ды крывіцца ў вусы (з партрэту, вядома) гэтым разам аказаўся цалкам эўрапейскага выгляду (в la Syrakomla) маладым чалавекам. Дыяспара, нягледзячы на пэўную часава-прасторавую закансэрваванасьць, усё ж патроху разьвіваецца і мае здольнасьць з цягам часу пазбаўляцца ад стэрэатыпаў, што даўно аджылі на гістарычнай радзіме.

Андрэй Скурко


Каментары

Цяпер чытаюць

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў1

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Усе навіны →
Усе навіны

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

Б'юці-блогерку з Гомеля асудзілі за палітыку5

Пад Мінскам пасажыры маршруткі ехалі з незачыненымі дзвярыма2

«Ён у жахлівым стане». Адам Кадыраў трапіў у аварыю недалёка ад Дома ўрачыстасцей у Пуцінскім раёне12

Памёр прафесар Васіль Бернік1

Дарадца Трампа: Тэрыторыю Грэнландыі можа кантраляваць толькі той, хто здольны яе абараніць, а Данія занадта слабая для гэтага5

Малады немец танчыць пад «Касіў Ясь канюшыну» — беларускі ў захапленні. Да гэтага ён ужо сабраў армію фанатак з Расіі12

«Нішто так не заахвочвае пісаць, як нуда». 50 гадоў таму памерла Агата Крысці. Як пісала гэта геніяльная жанчына?7

Лютыя маразы спынілі нелегальных мігрантаў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў1

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць