Архіў

Лісты ў рэдакцыю

№ 42 (199), 16 — 23 кастрычніка 2000 г.


 Лісты ў рэдакцыю

 

“Чэсныя” выбары

Езуіцкая аксіёма пра мэту і сродкі яе дасягненьня становіцца асабліва актуальнай напярэдадні выбараў. Здагадлівы кандыдат Марозаў наладзіў сустрэчу са сваймі патэнцыйнымі выбаршчыкамі — студэнтамі юрфаку і факультэту міжнародных адносінаў БДУ — проста ў інтэрнаце. Агучваць сваю праграму сп.Марозаў палічыў, відаць, справай няўдзячнай, таму адразу перайшоў да галоўнага. Маўляў, давайце мяняцца: вы мне — свой голас, я вам — квіточак на канцэрт “Ляпісу”. Першымі на прапанову адгукнуліся першакурсьнікі. Да выбараў яны ўсё адно не дарасьлі (гэтага сп.Марозаў & company не прадугледзелі), а на халяву і “Ляпісы” — музыкі. Потым па бясплатныя білецікі пацягнуліся і старэйшыя, апраўдваючыся перад больш сьвядомымі сябрамі тым, што выбары яны праігнаруюць. Не прадаецца, відаць, голас будучага праўніка ці дыплямата за пару тысячаў. Але, праўду кажучы, каб сп.Марозаў тыя самыя сродкі патраціў не на квіткі, а на рамонт вадаправоду, ён бы 16 кастрычніка прачнуўся дэпутатам палаты прадстаўнікоў. Ну немагчыма ж ужо трэці тыдзень без гарачай вады жыць!!!

Кася М., Менск

 

Хочаш перасяліцца — галасуй

Хачу зьвярнуць вашую ўвагу на чарговае парушэньне выбарчых правоў нашых грамадзянаў, у прыватнасьці, такой залежнай ад дзяржавы іх часткі, як студэнцтва. Мне здаецца, гэта не адзінкавы выпадак — тое ж можа адбывацца ў іншых ВНУ. Так, у студэнцкім інтэрнаце БДУ № 3 праводзіцца адмысловая агітацыя за выбары. Увогуле адносіны да нашага брата спэцыфічныя (маю на ўвазе гістарычны факультэт БДУ), бо калі іншыя факультэты селяць у адносна нармальныя памяшканьні, нас адпраўляюць у будынак, які знаходзіцца ў аварыйным стане. Тое ж адбываецца і зь месцам навучаньня. Усе сродкі БДУ ідуць на пабудову рэктарату, рамонт фізфаку ды іншых будынкаў, банкеты, а мы вучымся ў найстарэйшым памяшканьні ўнівэрсытэту (з 1921 г.). І вось начальства, выкарыстоўваючы бездапаможнасьць студэнтаў і цяжкія ўмовы пражываньня, абяцае, быццам пераселіць усіх да студзеня ў самы лепшы на дадзены момант інтэрнат — але пры ўмове ўсеагульнага і абавязковага наведваньня выбараў (добра, што яшчэ ня кажуць, за каго галасаваць).

Вось такім чынам у нас паважаюцца чалавечыя правы. Дарэчы, як маім сябрам супрацьстаяць гэтаму ціску ўладаў?

С.С., Менск


Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу22

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране33

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ28

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць