Архіў

Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

№ 44 (201), 30 кастрычніка — 8 лістапада 2000 г.


 Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

 

Гістарычна-археалягічны зборнік. № 15 / Рэдакцыйна-выдавецкая група: В.Вяргей (кіраўнік) ды інш.; Навуковы рэдактар П.Лысенка. — Менск: Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, 2000. — 180 с., іл. — Наклад 215 ас. ISBN 985-6234-72-7

Першы “Гістарычна-археалягічны зборнік” быў выдадзены яшчэ ў 1927 г., у 1993 г. выданьне адноўлена. У гэтым выпуску беларускія археолягі зьмяшчаюць матар’ялы пра свае апошнія раскопкі й дасьледаваньні. У параўнаньні з папярэднімі выпускамі, у гэтым болей артыкулаў пра менскую даўніну. Каштуе 2400 руб., набыць можна толькі ў менскай “Акадэмкнізе”.

А.Глёбус. Тэксты: Парк. Адзінота на стадыёне. Сьмерць-мужчына. Скрыжаваньне. Дамавікамэрон. Толькі не гавары маёй маме… Круглы год. Койданава. Новы Дамавікамэрон. Post Scriptum. — Масква: Выдавецтва “АСТ”, 2000. — 1088 с. — Наклад 1000 ас. ISBN 5-17-001749-9

Упершыню ў адным томе сабраны ўсе творы А.Глёбуса апошніх гадоў. У кнігарнях “Белкнігі” прадаецца за 4500 руб.

Nihil: Часапіс для сапраўдных сымулякраў. № 1, 2000. — Менск, 2000. — 144 с., іл.

Другі нумар “Nihilu” — выданьня Новага фронту мастацтваў, ачольванага Міхасём Баярыным. У нумары друкуюцца Юрась Барысевіч, Андрэй Хадановіч, Канстанцін Міхееў, Гальяш Сін. Надрукаваны дзьве літаратурныя фальсыфікацыі, падпісаныя імёнамі В.Акудовіча й Адама Глёбуса. У адрозьненьне ад першага нумару часапісу, у гэтым — палова тэкстаў па-расейску. Выданьне густоўна аздоблена мастацкімі фотаздымкамі. Юрась Барысевіч разглядае часопіс “Nihil” як мастацкую альтэрнатыву часопісу “Arche”. Цана — 900—1000 руб.

І.Пташнікаў. Тартак: Аповесьць і апавяданьні. — Менск: Мастацкая літаратура, 2000. — 462 с. — (Беларуская проза ХХ стагодзьдзя). — Наклад 2200 ас. ISBN 985-02-0496-6

Кніга Івана Пташнікава “Тартак” працягвае “Залатую сэрыю” беларускай прозы, запачаткаваную выдавецтвам. Цана 850 руб.

Фрагмэнты філязофіі, культуралёгіі, літаратуры. 1-2, вясна 2000. — Менск, 2000. — 308 с.

Вясновы нумар “Фрагмэнтаў” мае тэму “Ідэя свабоды”. Сярод аўтараў нумару – І.Бабкоў, В.Акудовіч, С.Варывоцкі, С.Падокшын. Набыць можна ў сядзібах БНФ “Адраджэньне” і ТБМ. Цана — 1100 руб.

История Беларуси в документах и материалах / Авторы-составители И.Кузнецов, В.Мазец. — Менск: Амалфэя, 2000. — 672 с. — Наклад 4000 ас. ISBN 985-441-119-2

У хрэстаматыю ўвайшлі найважнейшыя дакумэнты: прывілеі, маніфэсты, загады, граматы, законы, матар’ялы пэрыядычнага друку, успаміны найвыдатнейшых дзеячаў беларускае мінуўшчыны. Значная доля матар’ялаў раней была невядомая шырокаму колу чытачоў. Сярэднявечныя тэксты друкуюцца ў перакладзе на беларускую, іншыя — па-расейску. І хаця амаль усе тэксты зборніка існуюць на беларускай мове, незразумела, чым кіраваліся складальнікі, выбіраючы мову публікацыі таго ці іншага дакумэнту. Каштуе 2600 руб.

Колокола времён: Популярный исторический журнал: Неизвестный Минск. Прогулка по затерянному городу. № 3, 2000. — Менск, 2000. — 16 с., іл. — Наклад 5000 ас. ISSN 1605-5381

Па-беларуску, па-ангельску й па-расейску ў папулярнай форме распавядаецца пра найцікавейшыя мясьціны старога Менску: Верхні горад (Катэдральны касьцёл, Койданаўскую вуліцу, будынак, дзе месьціўся Інстытут беларускае культуры, пажарнае дэпо канца ХІХ ст. на Гарадзкім вале, дом Ваньковіча), Аляксандраўскі сквер з скульптураю “Хлопчык і лебедзь”, вуліцу Падгорную (цяперашнюю Маркса), Чырвоны касьцёл на пляцы Незалежнасьці. Гэты нумар часапісу — найлепшая падарожная кніжка для вандровак па цэнтры сталіцы.

Падрыхтаваў Віктар Мухін


Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?4

У Пскоўскай вобласці гарыць нафтабаза — дроны прабілі ахоўную сетку1

Вайскоўцы ЗША заявілі Трампу аб гатоўнасці ўдарыць па Іране 21 лютага

«Расіяне хочуць замяніць мяне». Зяленскі выказаўся пра выбары і перамір'е10

Больш за 20 краін возьмуць удзел у першым пасяджэнні Рады міру3

Ці сапраўды трэба намыльваць галаву двойчы?4

Трамп заклікаў Брытанію не аддаваць базу Дыега-Гарсія. Ён кажа, што яна можа спатрэбіцца для ўдараў па Іране3

Як кітайская сетка высокахуткасных чыгунак паскорыла найбуйнейшую міграцыю насельніцтва ў свеце2

«Беларусь нельга страчваць для Еўропы, але гэту асобу страціць дакладна варта». Зяленскі патлумачыў, чаму ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт27

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць