Архіў

Ніводная ахвяра ня здолела зьбегчы

№ 09 (218), 26 лютага — 5 сакавіка 2001 г.


 Ніводная ахвяра ня здолела зьбегчы

У 1992 г. у Кемераўскай, Алтайскай і Новасібірскай вобласьцях пачалі зьнікаць маладыя дзяўчаты. Гісторыі, якія распавядалі іхныя сваякі і знаёмыя, былі падобныя адна да адной. Звычайна дзяўчына атрымлівала ад незнаёмых маладзёнаў вабную прапанову папрацаваць у Новасібірску, зьяжджала з дому, і ніхто з сваякоў яе болей ня бачыў.

 

Праваахоўныя органы не маглі высачыць банду дзевяць гадоў. Злачынцы вандравалі па ўсёй Заходняй Сібіры, перыядычна зьмяняючы пашпарты, пасьведчаньні, жытло. У адным Новасібірску яны зьмянілі каля 400 найманых кватэраў. Затрымаць іх дапамог выпадак. 12 лютага 2001 г. апэратыўнікі атрымалі інфармацыю, што ў Новасібірску невядомыя трымаюць у закладніках маладую дзяўчыну. 13 лютага злачынцы былі затрыманыя супрацоўнікамі УБОПу (Упраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю).

Усе бандыты акзаліся беспрацоўнымі жыхарамі Новасібірску. Іх верхаводу – 27 гадоў, астатнія — крыху маладзейшыя. Была ў складзе банды й дзяўчына, каханка верхавода. Яе затрымалі крыху пазьней у Алтайскім краі.

Сьледчыя высьветлілі, што за 8 гадоў злачынцы выкралі больш за 60 жанчынаў у веку ад 16 да 25 год, лёс якіх дагэтуль невядомы. Скрадзеных кабетаў прымушалі здымацца ў парнаграфічных стужках, у тым ліку й са сцэнамі садамазахізму. Дый самі злачынцы бралі актыўны ўдзел у стварэньні фільмаў – ня толькі як рэжысэры й апэратары, але і як акторы. Порнакасэты прадаваліся ўва ўсёй Расеі (пакупнікоў злачынцы найчасьцей знаходзілі праз Інтэрнэт). Бандыцкай відэаапаратуры міліцыя пакуль не знайшла.

“Цікава, што ніводная ахвяра ня здолела зьбегчы, – паведаміла карэспандэнту “Газеты.Ru” прэс-сакратар УБОПу Навасібірскай вобласьці Алена Абрамава. – Уцякачак заўсёды лавілі й жорстка зьбівалі”.
Вэрбавалі дзяўчат па-рознаму. Напрыклад, запрашалі працаваць гувэрнанткай альбо сядзелкай да падстаўной асобы. Праз пару дзён прыносілі дзяўчыне таблеткі, каб тая давала іх піць той “старэчы”. Падстаўная асоба ў нейкі момант імітавала сьмерць. “Працадаўцы” вінавацілі дзяўчыну ў забойстве і пад пагрозай “здаць” у міліцыю прымушалі рабіць усё, што ім было патрэбна.

Калі ахвяра супраціўлялася, яе забівалі. Затрыманыя ўжо ўзялі на сябе каля ста эпізодаў разбойных нападаў, рабаваньняў і забойстваў. У прыватнасьці, распавялі сьледчым пра адно з апошніх сваіх забойстваў. Пад гаражом, што належаў аднаму з бандзюкоў, міліцыянты знайшлі труп 17-гадовай жыхаркі Барнавулу Ірыны Сяровай, што ўвосень прапала бязь вестак.

Сёньня сьледчыя актыўна шукаюць ахвяраў злачыннай групоўкі.


Каментары

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

«Лега» абвяшчае рэвалюцыю: прэзентаваная сістэма, якая ажыўляе кубікі без смартфонаў. Вось як яна працуе і колькі каштуе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць