Архіў

Андрэй Жулевіч. Зямляк з Парыжу

№ 09 (218), 26 лютага — 5 сакавіка 2001 г.


 Зямляк з Парыжу

У чацьвер у Скарынаўскім цэнтры адбыўся круглы стол “Ежы Гедройц і Беларусь”, задуманы як сымбалічнае вяртаньне Ежы Гедройца на радзіму ў Менск, дзе ён зрабіў калісьці свае першыя крокі, прачытаў першыя кніжкі і ўпершыню задумаўся пра сваё жыцьцёвае прызначэньне.

 

Пра тую эпоху ў ягоным жыцьці цяпер мала што вядома. Гедройц не лічыў неабходным клапаціцца пра будучыя біяграфіі. Захаваліся зьвесткі, што ягоны дзед вымушаны быў прадаць радавы фальварак недалёка ад Сьмілавічаў, а бацька працаваў у Менску аптэкарам. Балюча менчукам, што ніводная з вуліцаў, дзе ён бегаў дзіцем, не завецца цяпер ягоным імем! Прытым што Літва даўно ўжо абвясьціла Гедройца сваім ганаровым грамадзянінам, зважаючы проста на прысутнасьць літоўскае крыві ў жылах ягоных продкаў.

Гедройц першым з замежнікаў узьняў пытаньне пра незалежнасьць Беларусі. Ён дапамагаў нашым навукоўцам. Выдаваў часопіс, у якім знаходзілася месца для беларускай праблематыкі. У сваіх ліставаньнях запладніў беларускіх інтэлектуалаў ідэямі і праектамі, якіх з гакам хопіць на наступныя 20 гадоў. А ў цяжкую хвіліну, калі Беларускі ліцэй у Гайнаўцы цярпеў ад нястачы сродкаў, якіх бракавала нават на ацяпленьне, ён выплаціў 15 тыс. франкаў з сваёй уласнае кішэні і нават не хацеў слухаць словы падзякі.

Пра ўсё гэта багата гаварылася падчас канфэрэнцыі. Значна менш гаварылася пра тое, што Ежы Гедройц не пасьпеў для нас зрабіць, хоць і намагаўся. Гэтую тэму закрануў хіба толькі Алесь Анціпенка, дырэктар Беларускага калегіюму. Менавіта ён нагадаў прысутным пра прынцып неідэалягізаванага мысьленьня – гэты нарожны камень Гедройцавага сьветапогляду. Неідэалягізаванасьць і абсалютная сумленнасьць дазваляла яму свабодна крытыкаваць кожны рэжым і кожны ўрад. Для яго не было ворагаў і хаўрусьнікаў; ён глядзеў на ўсё аднымі вачыма і бачыў праўду, якой бы балючай гэтая праўда ні была. Ён быў бескампрамісны і ў гэтым сэнсе апалітычны; бо палітыка – гэта мастацтва магчымага. Нехта ўзгадваў, як у 1989 г., калі паўсталі славутыя дамоўленасьці “круглага стала”, што адчынілі польскай “Салідарнасьці” дарогу да ўлады, Ежы Гедройц жорстка крытыкаваў сваіх сябраў-лібэралаў за кампраміс з камуністамі. Гэты чалавек заўжды марыў пра немагчымае, і акурат немагчымае дзіўным чынам збывалася. Мы ж марым толькі пра магчымае, напрыклад – пра помнік Ежы Гедройцу недалёка ад “вул.Гедройца”. Гэткага помніка мы напэўна дачакаем.

Андрэй Жулевіч


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў6

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву8

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў2

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў6

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць