Архіў

Людміла Гулюк. Ястрамбельскі палац

№ 40 (249), 1 кастрычніка 2001 г.


 

Ястрамбельскі палац

За 14 км на поўдзень ад Баранавіч знаходзіцца старасьвецкая вёска Ястрамбель. Некалі яна была цэнтрам воласьці, цяпер гэта нават ня цэнтар сельсавету. Сярод суседніх вёсачак яе вылучае панская сядзіба з палацам.

 

Гісторыя маёнтку Ястрамбель, пачынаючы з ХІХ ст., зьвязаная з Катлубаямі – шляхецкім родам татарскага паходжаньня. Першым валадаром сядзібы з гэтага роду быў Міхал Катлубай, рахункавод Радзівілаўскай камісіі. З 1864 г. маёнткам валодалі сыны Міхала – Генрых і Эдвард (слынны гісторык), якія бралі ўдзел у паўстаньні 1863—64 г. Калі Эдвард памёр ад сухотаў, Ястрамбель перайшоў да ягонага сына Генрыха, удзельніка расейска-турэцкай вайны, вядомага вайсковага лекара. Зь ягонае ініцыятывы ў Ястрамблі й заклалі палац. Датай збудаваньня лічыцца 1897 г., пазначаны на флюгеры замкавай вежы.

Пасьля вайны ў замку разьмясьцілі школу-інтэрнат для сіротаў. Каб вызваліць месца для ложкаў, разбурылі кафляныя печы з выявамі сцэнаў сьвятое й антычнае гісторыі. Але, нягледзячы на ўнутраныя разбурэньні, замак яшчэ год дзесяць таму захоўваўся ў больш-менш прыстойным выглядзе. Калі ж у 1989 г. пабудавалі новы спальны корпус для дзяцей, палац, згодна з рашэньнем Берасьцейскага аблвыканкаму, вырашылі рэстаўраваць. Але тады рэстаўрацыя скончылася ўзьвядзеньнем рыштаваньняў, якія ў хуткім часе раскралі.

Нядаўна рэстаўрацыю аднавілі. На гэты раз справа пайшла далей: зьзяе на сонцы новаю бляхаю дах, бялеюць “эўравокны”. Іншая рэч, ці адпавядае ўсё гэта агульнаму першапачатковаму стылю палацу.

Палац – не адзіная славутасьць сядзібы. Пабудовы аточаныя паркам, дзе растуць рэдкія ў Беларусі чырвоны дуб, белая таполя, эўрапейская лістоўніца, вэймутавая хвоя. Ёсьць там і азярцо – вялікая лужына, у якой плавае мноства плястыкавых бутэлек.

Скрозь зарослы дзядоўнікам і крапівой у чалавечы рост, парк нагадвае зачараваны лес, а старажытны палац – замак мясцовага чараўніка, які прытуліў дзетак-сіротаў.

Людміла Гулюк, Ястрамбель

 

Да Ястрамбельскага палацу можна даехаць аўтобусам“Баранавічы-Тухавічы”, які адпраўляецца з Баранавіцкага аўтавакзалу ў 9.30. Ехаць патрэбна да станцыі “Млынок” і затым зьвярнуць на дарогу згодна з указальнікам 2-3 км.


Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў26

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

Капітан зборнай Марока адмовіўся ад трафею Кубка Афрыкі паcля парады маці2

Рыта Дакота анансавала канцэртны тур для эмігрантаў1

«Фантазія і спроба прысабечыць вынікі, якія табе не належаць». Кавалеўскі жорстка крытыкуе Офіс Ціханоўскай за палітвязняў46

Трубач Цім Суладзэ пахудзеў на 40 кг — вось што для гэтага спатрэбілася15

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

Замкнёнае кола. Чаму буксуюць перамовы пра мір ва Украіне?

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах5

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў26

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць